гу́зік, ‑а. м.

1. Металічная, касцяная або іншая зашпілька, пераважна ў форме кружка, якая прышываецца да адзення, абутку. Бліскучыя гузікі. Прышыць гузік. Адшпіліць гузікі.

2. Разм. Пра ўсё, што нагадвае па форме гэту зашпільку. Гузікі гармоніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сярмя́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сярмягі. Сярмяжнае сукно.

2. перан. Бядняцкі, сялянскі. Гэта быў пераважна сярмяжны люд з навакольных вёсак ды з глухіх гарадскіх закуткаў, рамеснікі і людзі невядомых прафесій. Колас. // Цёмны, неадукаваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тытулава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад тытулаваць.

2. у знач. прым. Які мае тытул (у 1 знач.). Тытулаваная асоба. □ Самымі буйнымі ўладальнікамі маёнткаў пераважна былі прыгоннікі з ліку тытулаванага польскага і рускага дваранства. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстро́міцца ’прыладзіцца, уладкавацца, прыстасавацца’, прыстро́млены ’прыладжаны да чаго-небудзь’ (Мат. Гом.), прыстро́м ’прымак’ (Мат. Маг.). Укр. пристроми́ти ’прыкалоць, прабіўшы чым-небудзь вострым (калом, дзідай і пад.)’. Да стром, стро́мкі, стрэ́мка (гл.). Беларускія словы маюць пераважна пераноснае значэнне ў параўнанні з украінскім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяля́не, мн. л. ад селянін (гл.): воны селяне, а ў Турові і Дворцэ — мешчане; селянье зборн. ’сялянства’ (ТС). Узыходзіць да прасл. *sedlʼane, вытворнага ад *sedlo (гл. сяло) з суф. — ‑ʼan, што абазначала аседлую, пераважна земляробчую групу насельніцтва (Трубачоў, Этногенез₂, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашатрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Абадраць, ачысціць зерне пераважна перад млівам. — А хто пшаніцу прывёз? — спытаў стары, паказаўшыся з дзвярэй млына. — Я! — спалохана войкнула жанчына і нават саскочыла з воза. — Я, дзядзечка. Ашатраваць. На каравай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мешкава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Вельмі шырокі, падобны на мяшок (пераважна пра адзенне). [Дзянісаў] быў у парусінавым светлым касцюме, які выглядаў на ім крыху мешкаватым. Гамолка.

2. перан. Нязграбны, няспрытны; няўклюдны. Камандзірам таго аддзялення .. назначылі мешкаватага тугадума Тодарава. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., чаго.

1. Цярэбячы, нассякаць у нейкай колькасці. Нацерабіць лазняку. Нацерабіць галля.

2. Ачысціць ад лісця, карэння якую‑н. колькасць чаго‑н. (пераважна пра агародніну). Нацерабіць буракоў.

3. Нарваць якую‑н. колькасць ільну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

займа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які выклікае цікавасць; забаўны. Займальная гульня. Займальны сюжэт. □ Героі мультыплікацый — пераважна разумныя, кемлівыя жывёлы і птушкі, яны такія займальныя ў сваіх паводзінах, што не толькі дзецям, але і дарослым цяжка адарвацца ад экрана. Філімонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

султа́н², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Упрыгажэнне з пер’я ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях.

2. перан. Слуп дыму, зямлі і пад., які ўзнімаецца ўгору.

С. узрыву.

С. пары.

3. Суквецце ў некаторых раслін.

С. бэзу.

С. іван-чаю.

Султаны чароту.

|| памянш. султа́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)