выпуска́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад выпускаць.
2. у знач. наз. выпуска́ючы, ‑ага, м.; выпуска́ючая, ‑ай, ж. Супрацоўнік выдавецтва, часопіса, газеты, які сочыць за друкаваннем і выхадам у свет выдання.
3. Дзеепрысл. незак. цяпер. ад выпускаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад заняволіць.
2. у знач. наз. заняво́лены, ‑ага, м. Той, хто знаходзіцца ў няволі, заняволенні. Дрот калючы, дрот высокі. Каты лютыя пільнуюць. Дзень і ноч там у засценках Заняволеных катуюць. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́рачны, ‑ага, м.
Чалавек, які спецыяльна пасылаецца з якім‑н. спешным даручэннем. Паслаць нарачным. □ [Дзяншчык:] — Ад генерала нарачны прыбыў. М. Ткачоў. Рыгор Хмара адразу зразумеў: калі выклікаў яго Мурашоў з нарачным у такі гарачы час, значыць, справа сур’ёзная. Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямно́гае, ‑ага, н.
Нязначная частка чаго‑н. Камлюк вырваў з блакнота лісток і, напісаўшы на ім некалькі слоў, працягнуў яго Ірыне Мікалаеўне. — Зайдзіце на склад... Нямнога, але тое-сёе выберыце там з прэпаратаў. На першы выпадак... М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад павесіць.
2. у знач. наз. паве́шаны, ‑ага, м.; паве́шаная, ‑ай, ж. Той, каго пакаралі смерцю цераз павешанне. Вецер, халодны асенні вецер пагойдваў целы павешаных і вяроўкі на трох шыбеніцах. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапусціць.
2. у знач. прым. Які прапусцілі. Прапушчанае слова. Прапушчаны мяч. Колькасць прапушчаных урокаў.
3. у знач. наз. прапу́шчанае, ‑ага, н. Тое, што ўпушчана. Да зімовых канікул .. [Грыша] нагнаў прапушчанае. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стараслу́жачы, ‑ая, ‑ае.
Які даўно знаходзіцца на ваеннай службе. Яшчэ зусім нядаўна маладога салдата можна было беспамылкова адрозніць ад стараслужачага шмат па якіх знешніх прыкметах. «Маладосць». / у знач. наз. стараслу́жачы, ‑ага, м. Выбываюць стараслужачыя, прыходзіць новая змена. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старшы́нствуючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад старшынстваваць.
2. у знач. наз. старшы́нствуючы, ‑ага, м. Той, хто выконвае абавязкі старшыні. Адказваючы на пытанне старшынствуючага, падсудны прызнаў: «Так, чатыры вечары я адсутнічаў». «Звязда».
3. Дзеепрысл. незак. ад старшынстваваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чорнабаро́ды, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае чорную бараду, з чорнай барадой. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю. Чарнышэвіч. / у знач. наз. чорнабаро́ды, ‑ага, м. Маладзейшы маўчаў, бо чорнабароды ўвесь час на яго зыркаў вачыма. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пры́шлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прыйшоў адкуль‑н., не тутэйшы, чужы. [Кравец] аддаў сваю хату нейкаму прышламу чалавеку. Чорны. Войскі прышлага племені Не змаглі, не зламалі Чалавечага крэменю, Чалавечае сталі. Лужанін. / у знач. наз. пры́шлы, ‑ага, м., пры́шлая, ‑ай, ж. Хлопцы спалохана пазіралі на прышлых, што натапырыліся чатырма вінтоўкамі. Асіпенка.
2. Які прыйдзе, наступіць; будучы. Ён супакойвае Марыну І хоча свой узняць настрой, Але за прышлую часіну Не-не, ды возьме непакой. Колас. // у знач. наз. пры́шлае, ‑ага, н. Прышласць, будучыня. Замкнуўшыся ў маленькай бакоўцы, адгароджаны ад свету, марыў .. [Багдановіч] пра прышлае краю. Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)