павія́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Малпа з падоўжанай мордай і ярка афарбаванымі сядалішчнымі мазалямі.

|| прым. павія́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбаро́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Круглявасць, якая закрывае на твары пярэднюю частку ніжняй сківіцы.

|| прым. падбаро́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбухто́ршчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто падбухторвае.

|| ж. падбухто́ршчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падбухто́ршчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падво́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -во́д, ж.

Запрэжаны воз, калёсы.

Прыехаць на падводзе.

|| прым. падво́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падма́н, -у, м.

1. гл. падмануць.

2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.

П. пачуццяў.

|| прым. падма́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпа́ха, -і, ДМ -па́се, мн. -і, -па́х, ж.

Тое, што і паха.

|| прым. падпа́хавы, -ая, -ае.

Падпахавая ямка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спартакія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -кія́д, ж.

Масавае спаборніцтва па розных відах спорту.

|| прым. спартакія́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Рабочы, спецыяліст па апрацоўцы дрэва і вырабаў з яго.

|| прым. сталя́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тое, што і забастоўка.

Усеагульная с.

|| прым. ста́чачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стыліза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які займаецца стылізацыяй, выкарыстоўвае ў творчасці прыёмы стылізацыі.

|| прым. стыліза́тарскі, -ая, -ае.