рэгенера́тар, ‑а, м.

Спец. Цеплаабменны апарат для рэгенерацыі цяпла, які выкарыстоўваецца пераважна для падагравання паветра або газу ў мартэнаўскіх, доменных і інш. печах, кацельных устаноўках, паравых і газавых турбінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальшкі́ль, ‑я, м.

Спец. Драўляны або металічны брус, прымацаваны пад кілем для засцярогі яго ад пашкоджання пры пасадцы на мель, на каменне, а таксама для надання судну большай устойлівасці.

[Ням. Falschkiel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршла́г, ‑а, і ‑у, м.

Спец.

1. ‑у. Адзін або два хутка выкананыя перад асноўнай нотай гукі, якія служаць для меладычнага ўпрыгожання.

2. ‑а. Вяроўка для нацягвання пярэдняга паруса.

[Ням. Vorschlag.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сем’яні́н, ‑а, м.

1. Сямейны чалавек. Для рабочага трэба тое, каб ён працаваў не больш 8 гадзін у суткі, маючы час для адпачынку, для свайго развіцця, для карыстання сваімі правамі, як чалавека, як сем’яніна, як грамадзяніна. Ленін. Падумаць толькі... Сем’янін, А вырабляе... Жах адзін! Здавалася, Касы пачырванее, Але вось чырванець не ўмее. Корбан. // Чалавек, які мае неабходныя для сямейнага жыцця якасці. А на наступным прыпынку сеў і Вадзім. Ён здалёк ужо ўсміхаўся Міколу, паказваючы яму вялікую гаспадарчую сумку. — Раблюся прыкладным сем’янінам. Гаўрылкін.

2. Разм. Член сям’і. Новы сем’янін ляжаў у калясцы на высокіх рысорках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змясці́ць, змяшчу́, зме́сціш, зме́сціць; зме́шчаны; зак.

1. каго-што. Умясціць у сабе.

Клуб не мог з. усіх прысутных.

2. каго-што. Знайсці месца для каго-, чаго-н., умясціць унутр чаго-н.

З. усе рэчы ў шафу.

3. каго-што. Даць памяшканне для жылля, месца каму-, чаму-н.

З. прыезджых у гасцініцу.

З. трусоў у клеткі.

4. каго-што. Аддаць куды-н. для якой-н. мэты.

З. хворага ў бальніцу.

З. грошы ў банк.

5. што. Надрукаваць, апублікаваць.

З. аб’яву ў газеце.

6. каго (што). Звольніць з пасады (разм.).

З. загадчыка.

|| незак. змяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. змяшчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

венік / асаджаны: мятла, мяцёлка / для падмятання ў печы: памяло / сцёрты: дзяркач; памяценнік, гальнік (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

каранда́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Тое, што і аловак.

Каляровыя карандашы.

◊

Браць на карандаш — звяртаць на што-н. увагу, запісваць для памяці.

|| прым. каранда́шны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Ручная прылада — прадаўгаваты, завостраны з двух канцоў малаток для драблення цвёрдай пароды або лёду.

|| прым. кі́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ку́фель, -фля, мн. -флі, -фляў і ку́халь, -хля, мн. -хлі, -хляў, м.

Спецыяльны кубак для піва.

|| прым. ку́фельны, -ая, -ае, ку́флевы, -ая, -ае і ку́хальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́йка¹, -і, ДМ ла́йцы, мн. -і, ла́ек, ж.

Парода паўночных сабак, якія выкарыстоўваюцца для палявання, язды, аховы статкаў аленяў.

Язда на лайках.

|| прым. ла́ечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)