склане́нне, ‑я, н.

Змяненне па склонах слоў, якія належаць да іменных часцін мовы. Скланенне прыметнікаў. // Група такіх слоў з аднолькавымі формамі змянення па склонах. Назоўнікі першага скланення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суадно́сіны, ‑сін; адз. няма.

Узаемныя адносіны; узаемная сувязь, залежнасць розных велічынь, прадметаў, з’яў. Суадносіны сіл. □ Усе зычныя знаходзяцца ў пэўных суадносінах, утвараючы сістэму зычных беларускай мовы. Юргелевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

класі́чны, -ая, -ае.

1. гл. класіцызм.

2. Які з’яўляецца класікам (у 1 знач.); створаны класікам, класікамі.

Беларускі к. пісьменнік.

Руская класічная літаратура.

3. Які мае адносіны да старажытнай грэка-рымскай культуры; антычны.

Класічная трагедыя.

Класічныя мовы.

4. Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур.

Класічная філалогія.

5. Тыповы, характэрны.

К. прыклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтана́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Рытміка-меладычны лад мовы, чаргаванне павышэнняў і паніжэнняў тону голасу пры вымаўленні.

Пытальная і.

Апавядальная і.

2. Характар вымаўлення, які выражае пачуцці таго, хто гаворыць.

Сардэчная і.

Аратарскія інтанацыі.

3. Дакладнае па вышыні выкананне ўсіх музычных гукаў.

Фальшывая і.

|| прым. інтанацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́лька, -і, ДМ ка́льцы, мн. -і, ка́лек, ж.

1. Празрыстая папера або тканіна, пры дапамозе якой знімаюцца дакладныя копіі з чарцяжоў і малюнкаў.

2. Копія чарцяжа, малюнка на такім матэрыяле.

3. У мовазнаўстве: слова або выраз, утвораны па ўзоры слова або выразу з іншай мовы.

Слова «самавызначэнне» — к. рускага «самоопределение».

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амо́рфны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які не мае крышталічнай будовы. Аморфнае рэчыва. Аморфны стан.

2. Які не мае форм змянення. Аморфныя мовы.

3. перан. Бясформенны; расплывісты. Аморфны твор.

[Ад грэч. amorphos — бясформеннасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

займе́ннік, ‑а, м.

Часціна мовы, да якой адносяцца словы, што ўказваюць на прадметы, якасці, колькасць і набываюць канкрэтныя значэнні ў залежнасці ад зместу гаворкі. Асабовыя займеннікі. Неазначальныя займеннікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

о́канне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. окаць.

2. Спец. Захаванне ў вымаўленні ненаціскнога «о» пасля цвёрдых зычных; проціл. аканне. Оканне палескіх гаворак беларускай мовы. Паўночнарускае оканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грама́тыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

1. Лад¹ (у 5 знач.) мовы (словаўтварэнне, марфалогія і сінтаксіс), які разам з фанетыкай і лексікай утварае яе цэласную сістэму.

2. Навука аб гэтым ладзе.

Тэорыя граматыкі.

3. Кніга, якая апісвае гэты лад.

Акадэмічная г.

Вучэбная г.

|| прым. граматы́чны, -ая, -ае.

Граматычная катэгорыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кабіне́т, -а, ДМе́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Пакой для работы, заняткаў.

К. дырэктара.

К. вучонага.

2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў.

К. роднай мовы і літаратуры.

Рэнтгенаўскі к.

3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў.

Сфарміраваць новы к. міністраў.

|| прым. кабіне́тны, -ая, -ае.

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)