Пагалоска ’чуткі, размовы, якія перадаюцца; рэха’ (ТСБМ), ’чуткі’ (Нас., Бяльк., Яруш., Сцяшк.), по́голос ’водгук’, поголо́ска ’чутка’ (ТС). Рус. па́голос, па́голосок ’адгалоска’, укр. по́голос, поголо́ска ’чуткі, размовы’, польск. pogłos ’водгук, рэха’, pogłoska ’чуткі, размовы’, серб.-харв. устар. по̀глāсје ’звестка, весць’. Да голас (гл.), прэфіксальным або канфіксальным спосабам словаўтварэння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 227, 241).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ды́ктар, ‑а, м.

Супрацоўнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам. Дыктар чытаў палымяна, выразна вымаўляючы кожнае слова. Дудо. Спакойны знаёмы голас дыктара перадаваў важнейшыя падзеі за папярэдні дзень. Паслядовіч.

[Ад лац. dictor — той, хто гаворыць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асмяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смелым, пасмялець, набрацца адвагі. Хлопцу супакоіліся, асмялелі і адчувалі сябе значна лепш, як у цёмным небяспечным лесе. Маўр. І Андрэйка, пачуўшы голас чалавека, асмялеў. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсвядо́масць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць падсвядомага.

2. Не зусім усвядомленыя думкі, пачуцці, уяўленні. Дзесь, у падсвядомасці, як бы нейкі голас казаў, як неразумна, як брыдка траціць свой час у .. забавах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

музыка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.

2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурклі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы. Чорны. // Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізно́ў, прысл.

Разм. Зноў, яшчэ раз. Я пайду да яе, да каханай маёй, Каб ізноў яе голас пачуць. Колас. Над цёмнымі руінамі і рэдкімі агнямі горада ізноў пераклікаюцца гудкі заводаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагугні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што і без дап.

Разм. Тое, што і прагугнявіць. За дзвярамі раптам зашоргалі босыя ногі, і той жа гаспадынін голас прагугніў: — Хм, хай бы ішла. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сарваць ​1.

2. у знач. прым. Ахрыплы, сіпаты ад празмернага напружання (пра голас). Сарваным, асіплым голасам.. [дзяўчынка] крычала ўжо ледзь чутна: — Мама, мамачка! Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспансі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Нястрыманы, які бурна выяўляе свае пачуцці. Антось быў значна маладзейшы за свайго субяседніка-суседа. Можа таму і больш экспансіўны ў гутарцы, у думках. Машара. // Узбуджаны, усхваляваны. Экспансіўны голас.

[Фр. expansif.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)