уро́н, ‑у, м.

Страта, шкода. У гады першай сусветнай вайны, а затым замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны прамысловасці Беларусі быў нанесен значны ўрон. «Весці». [Аляксей:] — Для нашай гаспадаркі.. [пазыка суседзям] урону не зробіць, а людзям падтрымка вялікая. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаза́н, ‑а, м.

Вялікая птушка сямейства фазанавых з яркім апярэннем. Як заўважыў Томі,.. [дзядзька Морыс] прыйшоў толькі пад самую раніцу і прынёс трох залацістых фазанаў. Лынькоў. Фазан пад ранішняй зарою стаў, Прымерыўся з ёй радугай хваста. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цю́ркі, ‑аў; адз. цюрк, ‑а, м.; цюрчанка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. цюрчанкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па мове народаў, да якіх адносяцца татары, азербайджанцы, узбекі, казахі, кіргізы, башкіры, туркмены, якуты, туркі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чысцёха, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цёсе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Вельмі ахайны, акуратны чалавек, які вызначаецца празмерным імкненнем да чыстаты і парадку. Гаспадыня мая любіць парадак, вялікая чысцёха. Далідовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіга́лавялікая вязка рыбы’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, да сігаць (гл.) па тыпу нізала < нізаць, што, відаць, перадае перыядычнасць рухаў, параўн. сцябаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вадзь (поваць) ’разводдзе, паводка’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), ст.-бел. поводь ’тс’ (Сл. Скар.). Укр. повідь, рус. поводь ’паводка’, польск. powódź ’тс’, чэш., славац. povoden ’тс’, славац. povodie ’басейн ракі’. Ад *po‑ і *vodъ ’водная прастора, шмат вады’ — бязафікснае ўтварэнне са значэннем зборнасці ад вада (гл.), параўн. бегаць ’мноства’ (ТС) ад багацце. Банькоўскі (2, 738) узводзіць да powodzić ’весці’, што сумнеўна з пункту погляду семантыкі. Сюды ж повадзь (поваць) ’многа’ (астрав., воран., Сл. ПЗБ), параўн. укр. повідь ’паводка’, перан. ’безліч’, польск. powódź ’тс’. Перанос паводле падабенства: ’вялікая колькасць вады’ > ’вялікая колькасць чаго-небудзь’. Параўн. яшчэ семантыку ст.-грэч. πέλαγοζ ’мора’, перан. ’акіян (вялікая колькасць), бязмежнасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прили́чный

1. (пристойный) прысто́йны;

2. (удовлетворительный) здавальня́ючы; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, няке́пскі, неблагі́;

прили́чные за́работки до́брыя (нядрэ́нныя, няке́пскія) заро́бкі;

прили́чные успе́хи здавальня́ючыя (до́брыя, нядрэ́нныя, няке́пскія, неблагі́я) по́спехі;

3. (соответствующий) адпаве́дны;

прили́чная слу́чаю речь адпаве́дная вы́падку прамо́ва;

4. (изрядный) ла́дны, даво́лі вялі́кі; (большой) вялі́кі; (хороший) до́бры;

прили́чное вознагражде́ние даво́лі вялі́кая (вялі́кая, до́брая) узнагаро́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мі́са, ‑ы, ж.

Вялікая міска. У хаце на стале было ўжо ўсё гатова для добрай вячэры: стаяла яечня, квашаныя памідоры і ладная міса крупніку. Сабаленка. Кандраціха паставіла пасярод стала вялікую гліняную місу з кіслым малаком. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пага́рка ’выгарэлае месца ў тарфяным балоце’, пагаруевялікая прастора выгарэлага торфу’ (Касп.), пагарыны ’выжарыны’ (Сцяшк. Сл.). Да пагарэць < гарэць з розным суфіксальным афармленнем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́шніцавялікая суконная хустка (з махрамі і ў клетку)’ (чавус., Мат. Маг.). Відаць, з *(паплечніца ’хустка, якая накідвалася на плечы’. Да плячо (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)