гаспада́рчы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гаспадаркі (у 2 знач.), да эканомікі, вытворчай дзейнасці. Гаспадарчыя поспехі. Гаспадарчыя задачы. Гаспадарчае будаўніцтва. // Які вядзе гаспадарку якога‑н. прадпрыемства, установы і пад. Гаспадарчыя арганізацыі. Гаспадарчае ўпраўленне. Гаспадарчы узвод.

2. Звязаны з вядзеннем гаспадаркі (у 3, 4 знач.). Гаспадарчыя клопаты. // Які належыць да прылад дамашняй гаспадаркі, неабходны для яе вядзення. Гаспадарцы інвентар. Гаспадарчы магазін. Гаспадарчае мыла.

3. Заснаваны на правільным вядзенні гаспадаркі; даходны, рацыянальны. Гаспадарчы падыход да выкарыстання зямлі.

4. Уласцівы гаспадару (у 2 знач.); уважлівы, клапатлівы. Гаспадарчае вока.

•••

Гаспадарчы разлік гл. разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раёк 1, райка́, м.

1. Скрынка з павелічальным шклом для разглядвання малюнкаў, а таксама паказ такіх малюнкаў на кірмашах XVIII–XIX стст., які суправаджаўся жартоўнымі тлумачэннямі.

2. Уст. Лялечны тэатр.

3. Уст. Верхні ярус глядзельнай залы ў тэатры.

раёк 2, райка́, м.

1. Памянш.-ласк. да рой. Саўка ўжо тады прыкінуў: раёк нішто сабе.. Свае пчолы, свой мёд... Сачанка.

2. Ячэйка ў вуллі для вывядзення пчалінай маткі.

раёк 3, райка́, м.

Абл. Радужная абалонка вока. Але самыя дзіўныя былі [Раўбічавы] вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які скрывае ад іншых свае пачуцці, настроі, думкі і пад. [Ніна:] — Ты наогул вельмі скрытны. Хаця б раз раскрыў сваю душу. Шыцік. Пасля .. [Міхалапіха] стала панурая, маўклівая, скрытая. Лупсякоў. // Уласцівы такому чалавеку. З таго, як Васіль трымаў сябе цяпер, цяжка было вывесці што-небудзь пэўнае, такая спрытная была ў гэты момант душа яго. Мележ.

2. Скрыты ад чыйго‑н. вока; таемны. Малышаў падумаў, што сёння яму пашчасціла ўбачыць нейкі таямнічы воблік горада, яго скрыткае жыццё ў самым, пачатку дня. Хадановіч. І за саломай у кутку Прытулак вымасціла [Марыя] скрытны. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што і без дап.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — прынесці няшчасце, хваробу, пашкодзіць каму‑н. паганым (ліхім) вокам. Ячны нават і ртуці .. зашыў коніку ў «жычку», істужку, якой упрыгожана шыя малога [жарабяці]. Каб не сурочыла часам ліхое вока. Брыль. Нездарма ж маці не раз казала .. [Крывахіжу], каб не глядзеў на малых дзяцей у калысцы, бо можа сурочыць. Алешка. // Пашкодзіць каму‑, чаму‑н., хвалячы, прадказваючы што‑н. [Насця:] — Сёння, Ірынка, усе хлопцы твае будуць... — Не суроч, Настачка, — засмяялася Ірынка. Сіняўскі. [Скрыпка:] — Ты ў мяне не благі, здольны сын. Каб толькі не сурочыць... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

це́рпкі, ‑ая, ‑ае.

Кіславата-даўкі. Церпкія ягады. Церпкае віно. □ Квас летні, церпкі, падкіслены падгарэлымі хлебнымі скарынкамі, а конаўка медная. Навуменка. Неяк адразу пацяжэлі ад церпкага крывянога соку гронкі каліны. Паслядовіч. — Прысядзь і выпі кубак, брат! Мо’ церпкай здасца гэта брага. Я сам садзіў свой вінаград, Я знаю вартасць спелых ягад. Танк. / Пра пах. Налібока, Налібока... Мімаволі шырыш вока: Цёмна ў засені прытоенай, Церпкім водарам настоенай. Кірэенка. Коля сышоў са сцежкі, наламаў вялізны букет, прыпаў да яго тварам і на поўныя грудзі ўдыхаў церпкі водар. Жычка. Церпкі водар імху казытаў у носе. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́рны в разн. знач. ве́рный; (неизменный в своих чувствах и обязанностях — ещё) пре́данный, неизме́нный, испы́танный; постоя́нный;

в. сваі́м абяца́нням — ве́рный свои́м обеща́ниям;

~нае сло́ва — ве́рное сло́во;

в. след — ве́рный след;

~ная смерць — ве́рная смерть;

в. друг — ве́рный (пре́данный, испы́танный, неизме́нный) друг;

~наево́ка ве́рный глаз

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непроница́емый

1. непраніка́льны; (не пропускающий) непрапушча́льны; (непроглядный) непрагля́дны; (глухой) глухі́;

непроница́емая ма́сса непраніка́льная (непрапушча́льная) ма́са;

непроница́емая перегоро́дка глуха́я (непраніка́льная) перагаро́дка;

непроница́емый для взо́ра непрагля́дны (непрані́кальны) для во́ка;

2. перен. (глыбо́ка) захава́ны; (глубокий) глыбо́кі; (скрытный) скры́тны;

непроница́емая та́йна глыбо́кая (глыбо́ка захава́ная) та́йна;

непроница́емый челове́к скры́тны чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяча́й ’дзірка ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаюць збожжа’ (Інстр. III, Шатал., З нар. сл.), вечэя́ (Тарн.), вечай (Сцяшк. МГ). Рус. вечея (СРНГ, пск.; дзве іншых фіксацыі без лакалізацыі). Слова вядома на вузкай тэрыторыі (захад рускай і беларускай моўных зон). Рус. вечея < ячея яшчэ ў Даля. Беларускія формы адпаведна ячай (Сцяшк., МГ, Мат. АС), ячэя (Тарн.). В не прыназоўнік , як дапускаў Бернекер, а пратэза; параўн. дублеты: ветроўка/ятроўка (КСТ), вехо/эхо (КСТ), вікона/ікона (Янк. I), ветаж < этаж (Жд., 2). Незразумела нечея (Сцяшк. МГ), відавочна, выпадковая форма н + j. Прымаючы пад увагу бічай ’круглая дзірка ў верхнім камені ручных жорнаў’ (Касп.), не выключана ўзаемадзеянне з бічайка (гл.). Да гэтага параўн. у Даля обечайка ’ячэя, ячэйка, вочка невада’; параўн. яшчэ ячэя/вечэя/очэя (Тарн.), дзе апошняя форма паказвае на збліжэнне з оковока’. Гл. дадаткова літаратуру пад вечай і ячай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́класці, ‑кладу, ‑кладзеш, ‑кладзе; зак., што.

1. Выняўшы што‑н. адкуль‑н., пакласці на віду. Карп паставіў гарэлку, выклаў з кошыка закуску. Шамякін.

2. Пакрыць паверхню чаго‑н. чым‑н.; вымасціць, абліцаваць. Выкласці сцены керамічнымі пліткамі. // Скласці які‑н. надпіс, фігуру, узор з чаго‑н.

3. Збудаваць, вывесці. Душу ўкладваў.. [Мітраховіч] у сваю работу, шчыра, душэўна вучыў і Марыю: як роўна вывесці сцяну, як навечна ўмураваць цагліну, як вугал выкласці, каб ён радаваў вока... Васілевіч.

4. перан. Выказаць, расказаць, паведаміць. Выкласці прэтэнзіі. Выкласці свае меркаванні. Выкласці просьбу. □ Валодзя адным духам выклаў мне ўвесь свой праект пабудовы .. трасы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

махну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. Аднакр. да махаць (у 1 знач.). Хацяноўскі махнуў пугай, і коні весела пабеглі па прыгожай лясной дарозе. Чарнышэвіч.

2. Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. Васіль, пераапрануўшыся ў легіянерскую форму, з пакетам махнуў у тыл. Нікановіч.

3. Разм. Кінуцца. Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока. Колас.

4. (з прыназ. «у» у В). Разм. Стаць, зрабіцца кім‑н. Махнуць з токараў у свідравальшчыкі.

•••

Махнуць рукой на каго-што — перастаць звяртаць увагу на каго‑, што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)