Пракалаці́ць ’памыць’ (лід., Сл. ПЗБ). Да калаціць ’мяць, біць, трэсці’. Семантычна да праць ’мыць з пранікам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбо́ец ’шомпал’ (Ласт.). Улічыўшы адзінкавасць фіксацыі, вельмі верагодна аўтарскае ўтварэнне ад дзеяслова прыбі́ць ’утрамбаваць’, гл. біць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зрашчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зрасціць, дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зрасціся.

2. Спец. Месца, на якім адбылося злучэнне, зрастанне чаго‑н.

•••

Лоннае зрашчэнне — храстковае злучэнне правай і левай лабковых касцей.

Фразеалагічнае зрашчэнне — выраз, які складаецца з некалькіх слоў, што выражаюць адно паняцце; ідыёма, напрыклад: лынды біць — бяздзейнічаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адасо́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; заг. адасоб; зак., каго-што.

Аддзяліць, выдзеліць з агульнага, цэлага; паставіць асобна, па-за сувяззю з іншымі. Адасобіць маладняк ад прадукцыйнай жывёлы. Адасобіць адзін працэс ад другога. // Выдзеліць які‑н. даданы член сказа ў гаворцы паўзамі і інтанацыяй, а на пісьме — знакамі прыпынку. Адасобіць акалічнасць, выражаную дзеепрыслоўным словазлучэннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Талы́заць ’цягаць, тузаць, біць’, талы́знічаць ’цягацца, марнатравіць’ (Нас., Байк. і Некр.), сюды ж талы́знік ’марнатравец’ (Нас.). Параўн. рус. пск. талы́зина ’тоўстая дубіна, друк’. Яшчэ Насовіч (632) выказаў меркаванне пра запазычанне з літ. talziti ’кідаць, кідаючы біць’; паводле Карскага (Труды, 394), з літ. talãžyti, tàlažuoti ’боўтаць’ або з літ. tálžyti, лат. tâlzîtбіць’ (Кіпарскі, Лекс. балтызмы; Лаўчутэ, Балтизмы, 56). Анікін (Опыт, 285) лічыць гэта непрымальным з фармальных прычын і мяркуе пра экспрэсіўнае ўсходнеславянскае ўтварэнне, параўн. таласкаць, гл. Параўн. таксама Фасмер (4, 14), дзе абмяркоўваюцца і іншыя спробы этымалагізацыі слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўкці́ ’таўчы’ (Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сержп. Прымхі; рагач., Сл. ПЗБ), ’ціснуць алей’ (ельск., ЛА, 4), ’таўчы; біць’ (Ян.), тоўкці́ ’таўчы; біць, штурхаць’ (ТС), товкты́ ’штурхаць’ (пін., ЛА, 2), ’таўчы’ (Сл. Брэс.), товкчи́ ’абтоўкваць (проса, ячмень)’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), таўкці́ся ’таўчыся’ (Ян.), ’біцца, знаходзіцца ў стане цечкі (пра кабылу)’ (воран., Жыв. св.), тоўкці́са ’тоўпіцца’ (ТС), товкты́са ’штурхацца’ (пін., ЛА, 2). Параўн. укр. товкти́, рус. толкти́. Прасл. *tolkti/*telktiбіць, таўчы’, роднаснае да літ. tèlkti ’стаць мірным, рахманым’, telkti ’склікаць талаку’ (Фасмер, 4, 73; ЕСУМ, 5, 588). Гл. таксама таўчы, талака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Або́ец ’клінок, якім замацоўваецца каса на касільне’ да біць. Пачатковае а‑, магчыма, не прэфіксальнага, а пратэтычнага характару (о́ец).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ака́сываць ’мець перавагу ў чым-небудзь, над кім-небудзь’ (Нас.), акаснуць ’падужаць’ (Бяльк.). Параўн. рус. косатьбіць, караць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брухіта́ць ’таптаць’ (Сцяц.). Параўн. рус. бруха́тьбіць, таптаць, пэцкаць’, этымалогія якога не вельмі ясная. Гл. Фасмер, 1, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пачу́баць, почу́баць ’пашкодзіць, папсаваць’ (ТС). Да чуб (гл.); параўн. таксама чу́бацца ’чубіць адзін аднаго’, чубіцьбіць, тузаць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)