падпо́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая займаецца падпольнай дзейнасцю.

|| ж. падпо́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падпо́льшчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падхару́нжы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

У казацкіх войсках царскай арміі: званне, роўнае падпрапаршчыку, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якая страхуе сябе або сваю маёмасць.

|| ж. страхава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

учо́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая вядзе ўлік чаго-н.

У. палявой брыгады.

|| ж. учо́тчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэры́ф¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

У Вялікабрытаніі, Ірландыі і ЗША: службовая асоба, якая мае адміністрацыйныя, паліцэйскія і некаторыя судовыя паўнамоцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба ці арганізацыя, якая экспануе каго-, што-н.

|| прым. экспане́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвесты́тар, ‑а, м.

Асоба, якая робіць доўгатэрміновыя ўкладанні капіталу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпеля́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая ўносіць інтэрпеляцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ісце́ц, істца, м.

Асоба, якая прад’яўляе іск; проціл. адказчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абане́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Асоба, якая мае абанемент.

[Ням. Abonnent ад фр.]