ляжа́лы, -ая, -ае.

1. Нясвежы, даўні.

Л. тавар.

Ляжалая мука.

2. Які пэўны час знаходзіўся ў стане вылежвання, вылежалы.

Л. лён.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

млада...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. малады, новы, напр.: младагегельянцы, младапісьменны (пра мову: які атрымаў пісьменнасць у нядаўні час).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газасхо́вішча¹, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

Спецыяльнае памяшканне, дзе людзям можна схавацца ад атрутных газаў у час іх прымянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грузаабаро́т, -у, Мо́це, м.

Колькасць грузаў, перавезеных транспартам за пэўны час.

Павялічыць г. на чыгуначных перавозках.

|| прым. грузаабаро́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ледаста́ў, -та́ву, м.

Замярзанне ракі, возера, утварэнне суцэльнага ледзянога покрыва; перыяд, у час якога назіраецца такая з’ява.

|| прым. ледаста́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

завіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Зайсці, заехаць куды-н. на кароткі час; заглянуць.

З. да сябра.

|| незак. заві́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (разм.).

Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна.

К. вечары.

|| зак. скарата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Захапіўшыся чытаннем, забыцца на час.

З. цікавай кнігай.

З. да раніцы.

|| незак. зачы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́ўнач², -ы, ж.

Сярэдзіна ночы, якая адпавядае 12 гадзінам ночы.

Глухая п.

Было за п.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

П. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праіснава́ць, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -ну́й; зак.

Пражыць, прабыць які-н. час.

На такую зарплату можна п.

Старыя парадкі доўга не праіснуюць.