бакаві́ца, -ы, мн. -ы, -ві́ц, ж.

Бакавая сценка вагона, кузава, шафы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вядо́мы², -ая, -ае (спец.).

Такі, які ідзе пад чыёй-н. камандай.

В. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́хі.

У выразе: лахі пад пахі (разм.) — сабраўшы свае пажыткі, выбірацца куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канавакапа́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Машына для капання канаў, траншэй і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́руч, прысл.

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.).

Трымацца а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аво́й, выкл. (разм.).

Выгук пры выказванні здзіўлення, захаплення і пад.

Авой, якая хмара!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́баць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Капа́ць (рукамі, пальцамі і пад.).

Г. зямлю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́сцеж, прысл.

На ўсю шыр, поўнасцю (адчыніць, расчыніць і пад.).

Адчыніць дзверы н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паласка́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пасудзіна для мыцця кубкаў, шклянак і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасалаве́лы, -ая, -ае (разм.).

Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы).