бра́ма, ‑ы, ж.
Шчыльныя, на дзве палавіны, крытыя зверху вароты, якія закрываюць галоўны ўваход на тэрыторыю горада, завода, двара і інш. Гарадская брама. Заводская брама. Жалезная брама. □ Ад вуліцы дом адгароджваў шчытны дашчаны плот з высокай, падобнай на арку, брамай і з масіўнай форткай. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праязджаць — праехаць.
2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку. Ракітны. // Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцісце́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! Мележ. [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі. М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі, пераламацца. Акраец разламаўся на роўныя дзве часткі там, дзе быў раней нарэзаны. Чорны.
2. Разм. Разбурыцца, разваліцца, зламацца. Паркан разламаўся. □ Складваў, стараўся, а будыніна крывілася, хілілася, гатова была ў любы момант разлезціся, разламацца. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́мкі, ‑мак; адз. семка, ‑а, н.
Разм. Насенне сланечніку, гарбуза, якое ўжываецца як ласунак. Хлопчыкі паселі на лаўку і пачалі лузгаць семкі, якімі надзяліў усіх Юрка. Бяганская. Дзве кабеты ў гумавых ботах і ватоўках прадаюць проста з мяшка гранёнымі шклянкамі падпражаныя сланечнікавыя семкі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́здзіць сов.
1. в разн. знач. прое́здить;
~дзіў шмат гро́шай — прое́здил мно́го де́нег;
п. дзве́ гадзі́ны — прое́здить два часа́;
2. разг. (на коньках, санках и т.п.) проката́ться;
3. (дорогу) протори́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пралята́ць I несов.
1. в разн. знач. пролета́ть;
2. пролета́ть, мча́ться, нести́сь;
1, 2 см. праляце́ць
пралята́ць II сов.
1. пролета́ть;
п. дзве гадзі́ны — пролета́ть два часа́;
2. разг. пробе́гать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дэка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка. Першая дэкада верасня. □ Некаторыя цэхі, стараючыся знішчыць прарыў, адмовіліся адзінагалосна на дзве дэкады ад выхадных дзён. Чорны.
2. Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве. Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Дэкада дзіцячай кнігі.
[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жы́ўнасць, ‑і, ж., зб.
Разм. Жывыя істоты, часцей дробныя. Усякая жыўнасць у балоце варушыцца. Лынькоў. Корміцца галавень самай разнастайнай і, як правіла, прыдоннай жыўнасцю: дробнымі чарвякамі, ракападобнымі, слімакамі і малюскамі. Матрунёнак. // Дробная свойская жывёла. У Самабыля ёсць розная жыўнасць: куры, трое парасят, дзве казы і трусы. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адо́нак, ‑нка, м.
Подсціл з галля, жэрдак, на які кладуць стог; стажар’е. Працавалі дружна: жанчыны зграбалі сена ў валкі, мужчыны складалі ў копы і падносілі іх на насілках да адонкаў. Сабаленка. [Шафёр] збегаў да старога адонка, выцягнуў адтуль дзве сухія жардзіны і за некалькі хвілін гладзіў насілкі. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)