піраміда́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае форму піраміды. Пірамідальная елка. Пірамідальны кіпарыс. □ У напрамку, куды кіруецца параход, мы бачым дзве светлыя пірамідальныя вежы, а паміж імі знаходзім чорную плямінку шлюзавых варот. Галавач. Узгоркі змяняюцца раўнінай, бярозы і сосны — акацыямі і пірамідальнымі таполямі. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пля́міна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і пляма (у 1 знач.). [Андрэйка] абліў паперу чарнілам, зрабіўшы чорную пляміну велічынёю з медны пятак. Бядуля. За акном на снезе светлая пляміна акна, на пляміне ягоны [Панаваў] цень і далей густая цемра і мёртвыя, глухія гукі ночы. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., што і чаго.
1. Купіць у дадатак да таго, што ўжо ёсць. — А я думаю прыкупіць трохі зямлі! — Чаму ж не! Калі ёсць завошта, мо і купіш. Галавач.
2. У некаторых картачных гульнях — атрымаць у якасці прыкупу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпа́дачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыпадку. Прыпадачны стан.
2. Разм. У якога часта бываюць прыпадкі якой‑н. хваробы. Прыпадачны хворы. / у знач. наз. прыпа́дачны, ‑ага, м.; прыпа́дачная, ‑ай, ж. Прыпадачны ўдарыўся аб раму галавой, стаміўся і ўпаў на памост. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
1. Звесці курчам. Хвароба скурчыла старога. / у безас. ужыв. Пры гэтых словах палкоўніка скурчыла неяк. Галавач.
2. Сагнуць, падагнуць. Між густых кустоў у мох Грышка змораны прылёг, Скурчыў ногі абручом І заснуў салодкім сном. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́чыцца, ‑чыцца; зак.
1. Разм. Сабрацца ў кучу, у адно месца; стоўпіцца. Усе палітвязні, што былі яшчэ на калідоры, скучыліся ля Максімавай камеры. Машара.
2. Размясціцца на невялікай плошчы ў вялікай колькасці блізка адзін ад другога. Скучыліся каля гасцінца кусты алешніку. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязгу́чны, ‑ая, ‑ае.
Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы зоры. Аб ёй дагадаліся па водблісках далёкіх бязгучных маланак. Галавач. На маладой асінцы лісце дрыжала, але дрыжанне гэтае зусім было бязгучнае. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даплы́сці і даплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; зак.
Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца. Праплыўшы яшчэ колькі, Галынскі зноў адчуў стомленасць у руках і падумаў, што да берага не даплыве. Галавач. // перан. Павольна распаўсюджваючыся, дасягнуць чыйго‑н. слыху (пра гукі). Здалёк даплылі гукі песні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́ялка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Сельскагаспадарчая машына, якой ачышчаюць збожжа ад мякіны пасля малацьбы.
2. Драўляны шуфлік для ручнога веяння збожжа пасля малацьбы. Каб адпачыць і падумаць, Клемс сеў на варотніцу, выцяг[нуў] перад сабою ногі, веялку кінуў на мякіну. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)