адста́лы, -ая, -ае.

1. Які адстаў ад іншых у дарозе.

Адсталая птушка.

2. перан. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця параўнальна з іншымі.

А. чалавек.

Адсталая краіна.

Адсталыя погляды.

|| наз. адста́ласць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўлі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Птушка сямейства фазанавых са стракатым апярэннем надхвосця ў самцоў.

|| прым. паўлі́навы, -ая, -ае.

Варона ў паўлінавым пер’і (перан.: пра чалавека, які лічыць сябе больш важным, чым ёсць на самай справе; іран.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушчыльні́цца, ‑ніцца; зак.

1. Стаць больш шчыльным.

2. Пацясніўшыся, размясціцца, пасяліцца больш шчыльна. Усё зводзілася да таго, што з дня на дзень мы павінны наступаць. І вось пачалося... Нездарма ж так ушчыльніўся фронт, падвезена гэтулькі прадуктаў і боепрыпасаў... Няхай.

3. Разм. Стаць больш заселеным (пра жылую плошчу). // Пачаць жыць цясней, пасяліўшы каго‑н. да сябе.

4. Стаць цалкам запоўненым, больш інтэнсіўным (пра рабочы час, вытворчы працэс).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

учасці́цца, ‑ціцца; зак.

1. Стаць больш частым, пачаць часцей паўтарацца. Учасціліся раннія замаразкі. Учасціліся перакуры. □ Косцю заняло дух, учасціўся рытм сэрца. Карпюк.

2. Зрабіцца больш скорым, хуткім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заказа́ць², -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак., што, каму-чаму і з інф. (уст.).

Забараніць, зрабіць недаступным.

Усе дарогі яму заказаны.

Сэрцу не закажаш.

Дзясятаму з. (зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н.).

|| незак. зака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канчатко́вы, -ая, -ае.

1. Які не будзе больш пераглядацца, змяняцца; беспаваротны.

Канчатковае заключэнне камісіі.

Канчатковае рашэнне.

2. Які з’яўляецца вынікам, завяршэннем або ажыццяўленнем чаго-н.

К. прадукт.

К. вынік.

Канчатковая мэта.

3. Поўны, даведзены да канца.

Канчатковая перамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцяні́ць, -цяню́, -це́ніш, -це́ніць; -це́нены; зак., што.

1. Выдзеліць, паклаўшы цень, зрабіўшы цямнейшым па тоне.

А. прадмет на малюнку.

2. перан. Падкрэсліць, зрабіць больш прыкметным, выразнейшым, ярчэйшым; узмацніць.

А. стройную постаць цёмным касцюмам.

|| незак. адцяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узбагаці́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -га́чаны; зак., каго-што.

1. Зрабіць багатым, заможным.

2. перан. Зрабіць больш багатым, разнастайным па саставе, змесце і пад.

У. сваю памяць.

|| незак. узбагача́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. узбагачэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

далікатне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Рабіцца больш далікатным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мудрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Рабіцца больш мудрым, мудрэйшым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)