селена...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да Месяца, напр.: селенаграфія, селенадэзія, селеналогія, селенацэнтрычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́гат, -у, М -гаце, м.

Рэзкі гук, які ўтвараецца пры моцным трэнні аднаго прадмета аб другі.

С. жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сло́ены, -ая, -ае.

Пра цеста і вырабы з яго: такі, які расслойваецца пасля выпечкі.

Слоенае цеста.

С. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

снега...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да снегу, напр.: снегаачыстка, снегазатрыманне, снегалавінны, снегаўборачны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́тавы², -ая, -ае.

Які мае адносіны да аднаго з тыпаў бесправадной тэлефоннай сувязі.

Сотавая тэлефонная сувязь.

С. тэлефон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ссіве́лы, -ая, -ае.

Які ссівеў (пра валасы).

Ссівелыя скроні.

С. чалавек.

Прыйшлі на свята маладыя і ссівелыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сталя́рны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да апрацоўкі дрэва, да работы сталяра.

Сталярныя вырабы.

С. варштат.

С. клей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапраша́льны, -ая, -ае.

Які выяўляе жаданне перапрасіць каго-н. за што-н.

П. тон.

|| наз. перапраша́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перпендыкуля́рны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца перпендыкулярам.

Перпендыкулярныя плоскасці.

Размясціць перпендыкулярна (прысл.) да чаго-н.

|| наз. перпендыкуля́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́сах, -а, мн. -і, -аў, м.

Доўгі кій, на які апіраюцца пры хадзьбе; таксама жазло ў вышэйшых свяшчэннаслужыцеляў.