газано́сны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе прыродны газ¹ (у 1 знач.).

Г. пласт.

|| наз. газано́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасці́нец¹, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Падарунак (звычайна які-н. ласунак).

Прынесці дзецям г.

|| прым. гасці́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гі́бельны, -ая, -ае.

Які вядзе да гібелі, пагражае гібеллю (у 1 знач.).

Г. крок.

|| наз. гі́бельнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразе-каме́нны гразекаме́нны, -ая, -ае (спец.).

Які складаецца з рэдкай гразі, змяшанай з камянямі. Гразе-каменныя Гразекаменныя патокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грум, -а, мн. -ы, -аў, м.

Слуга, які конна суправаджае конніка або едзе на козлах, на задку экіпажа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́блівы, -ая, -ае.

Які гадліва адносіцца да неахайнасці і ўсюды яе падазрае.

Г. чалавек.

|| наз. грэ́блівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Рабочы, які працаваў на гуце, вырабляў шкло.

|| прым. гу́тніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

венерало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца вывучэннем і лячэннем венерычных хвароб.

|| прым. венералагі́чны, -ая, -ае.

В. дыспансер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́руючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога.

|| ж. ве́руючая, -ай, мн. -ыя, -ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

візі́га, -і, ДМ -зі́зе, ж.

Прадукт, які вырабляецца са спінной струны (хорды) асятровых рыб.

Пірагі з візігай.