кумі́р, ‑а, м.
1. Статуй язычніцкага бога; ідал. / Пра статуі антычных багоў, цароў і пад. Пакрышаны куміры, Багі пайшлі на хлам. Колас.
2. перан. Той, хто (тое, што) з’яўляецца прадметам асаблівай павагі, пакланення. На ўсё свой час... Былы ку мір Кампаній шумных, рэстаранаў Пабляк... Навек у Лету кануў... Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кампрэ́с, ‑а, м.
Павязка, звычайна змочаная вадой або лекавым растворам, якая накладваецца на хворае месца з лячэбнымі мэтамі. Сагравальны кампрэс. Пакласці кампрэс. □ Наталля Пятроўна спрытна раскруціла з шыі дзяўчынкі хусткі, анучкі, вату — дамашні кампрэс. Шамякін. — У вас галава надта гарачая, кампрэс увесь час не аднімаем, — пачуў .. [Андрэй] прыемны голас. Галавач.
[Фр. compresse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зло́снік, ‑а, м.
Чалавек, які мае зло на каго‑н.; нядобразычлівец, вораг. Здалося [Паходні], што на яго глядзяць у гэты час зводдалі сябры і злоснікі — адны добразычліва, другія асуджальна, глядзяць і чакаюць яго слова. Хадкевіч. — Ніякаму гаду нас не адолець! Гэта я ведаю. Багата мы бачылі іх, усякіх злоснікаў. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бы́тнасць, ‑і, ж.
У выразе: у (маю, тваю, яго і г. д.) бытнасць кім або дзе — у час знаходжання ў якасці каго‑н. або дзе‑н. У бытнасць Пракопа Касянка старшынёй калгаса гаспадарка ішла ўгору: добра абсявалася поле, былі пастаўлены неблагія грамадскія будынкі, пасаджана дваццаць пяць гектараў саду. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадапо́й, ‑ю, м.
1. Месца на рацэ, возеры, дзе пояць жывёлу, куды прыходзяць піць звяры. А з гушчару сцежкаю глухою Падыходзіць нехта к вадапою. Бялевіч.
2. Паенне жывёлы вадою. Надыходзіла паўдня. Час быў гнаць каровы на вадапой... Чарот. Даяркі спяшаліся на фермы, конюхі выводзілі на вадапой коней. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малазяме́лле, ‑я, н.
Недастатковая колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Беднасць і малазямелле змушалі клінкоўцаў шукаць заработку на старане. Колас. У той час, калі ў БССР працоўныя сяляне вызваліліся ад прыгнечання і атрымалі бясплатна зямлю, у Заходняй Беларусі гаспадарамі краю засталіся памешчыкі, а сяляне задыхаліся ад малазямелля. Палуян.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
двухно́гі, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека). А час быў небяспечны: у былой франтавой паласе, дзе ішлі баі, развялося мноства ваўкоў, і здараліся выпадкі, калі яны нападалі на людзей; акрамя таго, блукалі яшчэ па лесе і двухногія ваўкі — паліцэйскія і розныя здраднікі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мо́жна, безас. у знач. вык.
1. з інф. Ёсць магчымасць. Цяпер .. [дзікоў] можна разгледзець і без бінокля. В. Вольскі.
2. Дазваляецца. Услаўляў і слаўлю я Час наш пераможны. А чаму пра салаўя Мне пісаць не можна? Бялевіч.
•••
Жыць можна гл. жыць.
Пасаліўшы, есці можна гл. есці.
Можна сказаць гл. сказаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назаўсёды, прысл.
На ўвесь час, на ўсё жыццё. Паехаць назаўсёды. Расстацца назаўсёды. □ Той дзень Алене запомніўся назаўсёды. Пестрак. Сяброў сваіх запомніў назаўсёды, Бо аж да самага канца вайны Ішоў паперадзе свайго я ўзвода, А поруч утраіх ішлі яны. Вітка.
•••
Заснуць назаўсёды гл. заснуць.
Раз (і) назаўсёды гл. раз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)