піне́ткі, -так, адз. -тка, -і, ДМ -тцы, ж.

Чаравічкі на мяккай падэшве для самых маленькіх дзяцей.

|| прым. піне́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уго́лас, прысл.

1. Так, што чутно іншым, гучна, голасна.

Чытаць у.

2. перан. Адкрыта, на людзях.

Заявіць пра што-н. у.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

улі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Частка ўнутранага вуха, дзе знаходзіцца гукаўспрымальны апарат.

|| прым. улі́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урадзі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., уро́дзіць; зак.

Даць ураджай, плады.

Жыта добра ўрадзіла.

Не ўрадзіў мак — перабудзем і так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хірама́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца хірамантыяй.

|| ж. хірама́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чвэ́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і чвэрць (у 1—6 знач.).

|| прым. чвэ́рткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Вестка аб кім-, чым-н., звычайна яшчэ не пацверджаная.

Чуткамі зямля поўніцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпажы́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен — фехтавальшчык на шпагах.

|| ж. шпажы́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шы́варат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Каўнер.

Узяць за ш.

Шыварат-навыварат (разм.) — не так, як трэба; наадварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буеры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца буерным спортам.

|| ж. буеры́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.