но́вы, -ая, -ае.

1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

Новыя самалёты.

Н. горад.

2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

Новая планета.

3. Незнаёмы, малавядомы.

Новыя мясціны.

Н. чалавек.

4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

Н. дырэктар.

Радавацца новаму дню.

5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

Новая гісторыя.

6. Не той, што раней; іншы.

Н. сэнс.

7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

Н. хлеб.

8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.

Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блазню́к, ‑а, м.

Разм. Тое, што і блазан (у 1, 2 знач.). Люба ведала, што Ігнась не маленькі ўжо, не блазнюк. Мурашка. Тады .. [Генька] быў яшчэ блазнюк, дзіця. Паслядовіч. Аляксею таксама было смешна, але ён стрымліваў сябе, каб не быць падобным на гэтых несур’ёзных блазнюкоў. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іпаста́сь, ‑і, ж.

1. Царкоўны тэрмін для абазначэння адной з асоб хрысціянскай тройцы.

2. перан. Тое, што блізка, цесна далучаецца да каго‑, чаго‑н. іншага. У Таўлая не было дзвюх іпастасей. Сапраўдны паэт не можа не быць рэвалюцыянерам, калі яго народ змагаецца за вызваленне. Лужанін.

[Ад грэч. hypostasis — асоба, сутнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лексіко́н, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Уст. Слоўнік.

2. ‑у. Запас слоў і выразаў. [Білі Койфер] ніколі не дапускаў думкі, што ў жыцці можа не пашанцаваць, нават слова гэтага не было ў яго лексіконе. Шамякін. [Буцкевіч:] Малавата слоў у тваім лексіконе, хоць ты і паэт. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязве́даны, ‑ая, ‑ае.

Які не даследавалі, не вывучалі раней. Цаліну штурмаваць вёз цягнік нас імклівы, У далёкую даль, у нязведаны край. Гілевіч. // Які не давялося перажыць, зведаць; незнаёмы. Сяброўства з пастушкамі было для мяне нязведаным шчасцем. Бядуля. Зусім новае, нязведанае пачуццё агарнула Алега. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раху́ба, ‑ы, ж.

Разм.

1. Падлікі, разлікі. Звесці рахубу. □ Рахуба не згуба. Прымаўка.

2. Карысць, выгада, сэнс. [Дзед:] — І от раскінуў я сваёй галавой ды прыкінуў, дык няма мне ніякай рахубы за таго божага памазанніка ваяваць. Сабаленка. Нікадзім Варакса .. [домік] нават не рамантаваў — не было рахубы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умыкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Спец. Выкрасці дзяўчыну з мэтай заключэння шлюбу. Было ясна — без шлюбу ў царкве Андрэй не згодзен аддаць Насці, і далейшая спрэчка ні да чаго не прывядзе. Разбіраючы гэту перашкоду, Кузьма сказаў Насці: — Застаецца адно: умыкнуць цябе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самасу́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Самачыннае, без ведама ўлад і суда пакаранне чалавека, якога западозрылі ці абвінавацілі ў злачынстве. [Грышка:] — Пакуль не позна — не дайце рабіць самасуду пад сялянамі. Віламі і тапарамі абаран[і]це заўтра тых, каго жандары павесіць захочуць. Мы вам паможам... Чарот. Каб Лясніцкі спазніўся на адну хвілінку, усё было б скончана. Суду не было б чаго рабіць. Але камісар сурова спыніў самасуд. Шамякін. // Асуджэнне самім якіх‑н. сваіх учынкаў, дзеянняў. Як вядома, здольнасць да самага, глыбокага самасуду — яшчэ не прыкмета, глыбокай маральнасці. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першыня́, ‑і, ж. (звычайна з адмоўем «не»).

Разм. Першы раз. Выдатных спевакоў мне чуць не першыня. Крапіва. — Не трэба было, панічыку, мяшацца, — аўтарытэтна зазначыў стараста: — у нас гэта не першыня, паб’юцца і разыдуцца. Колас. — Што мне, першыня? — важна прамовіў Уладзік, беручыся за аброць і перакідаючы павады на шыю каня. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мысль ж. ду́мка, -кі ж.; (мышление — ещё) мысль, род. мы́слі ж., мн. мы́слі, -ляў, мы́сленне, -ння ср.;

име́ть в мыслях мець у ду́мках (у мы́слях);

о́браз мыслей склад ду́мак;

си́ла челове́ческой мысли сі́ла чалаве́чага мы́слення;

◊

за́дняя мысль за́дняя ду́мка;

предвзя́тая мысль прадузя́тая ду́мка;

мелькну́ла, пришла́ в го́лову мысль мільгану́ла, прыйшла́ ў галаву́ ду́мка;

пода́ть мысль пада́ць ду́мку;

э́то навело́ на мысль гэ́та навяло́ на ду́мку;

собра́ться с мыслями сабра́цца з ду́мкамі (з мы́слямі);

держа́ться той мысли, что… трыма́цца той ду́мкі, што…;

не допуска́ть мысли (о чём) не дапуска́ць ду́мкі (аб чым);

прийти́ к мысли прыйсці́ да ду́мкі;

в мыслях не́ было у ду́мках (у мы́слях) не было́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)