арты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Той, хто займаецца публічным выкананнем твораў мастацтва (акцёр, спявак, музыкант і г. д.). Оперны артыст. Артыст эстрады. Цыркавы артыст. Народны артыст рэспублікі.

2. перан. Разм. Той, хто валодае вялікім майстэрства ў якой‑н. галіне, таленавіта робіць што‑н. Артыст сваёй справы.

[Фр. artiste.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

майстэ́рства, ‑а, н.

1. Прафесіянальны занятак; рамяство. Цяпер сотні кваліфікаваных рабочых будавалі новы горад на Дзвіне, вучылі моладзь майстэрству, вытрымцы і настойлівасці. Грахоўскі.

2. Вялікае ўменне, мастацтва ў якой‑н. галіне. [Жан:] — Мне вядома ваша майстэрства рабіць дакументы.. Даводзілася бачыць вашу работу. Выдатная, нічога не скажаш. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэка́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Прамежак часу ў дзесяць дзён; дзесяцідзёнка. Першая дэкада верасня. □ Некаторыя цэхі, стараючыся знішчыць прарыў, адмовіліся адзінагалосна на дзве дэкады ад выхадных дзён. Чорны.

2. Дзесяць дзён, прысвечаных якой‑н. грамадскай падзеі, з’яве. Дэкада беларускага мастацтва і літаратуры. Дэкада дзіцячай кнігі.

[Ад грэч. dekás — дзесяцідзёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драматы́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да драмы (у 1, 2 знач.). Драматычны тэатр. Драматычны твор. Драматычнае мастацтва.

2. Поўны драматызму (у 2 знач.). Драматычны выпадак. Драматычная развязка.

3. Моцны, крыху рэзкі па тэмбру, у адрозненне ад лірычнага (пра голас спевака). Драматычны тэнар. Драматычнае сапрана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэатра́л, ‑а, м.

Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі. Рамановіч. Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак.

1. каго-што. Палажыць на што‑н., паверх, на верх чаго‑н.; ускласці. Узлажыць бервяно па сані. □ Кастусь памог узлажыць мяхі па воз. С. Александровіч. Толькі што .. [Мікола] нукнуў на каня — шусь ячмень з воза. Мікола закіпеў, узлажыў другі раз. Колас.

2. перан.; што. Даручыць каму‑н. які‑н. абавязак. Узлажыць адказнасць на брыгадзіраў.

3. што. Абл. Надзець. Асцярожна, каб не пабудзіць жонкі, злез Рыгор з пасцелі, узлажыў порткі, апрануў бравэрку і ціхенька выйшаў. Крапіва.

•••

Узлажыць што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лёстачкі, ле́стачкі, лёсткі ’ліслівыя словы, усхваленні, кампліменты’, ’падлізванне’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Бес., Яруш., КЭС, лаг.; калінк., З нар. сл.), ле́стачка ’падліза’, ’пястун’ (Нас.) разам з дзеясловам ле́сціцца ’лашчыцца, лёсткамі здабываць прыхільнасць’ (Нас.) узыходзяць да прасл. lьstь ’ліслівасць’ (ст.-слав. льсть, ст.-рус. льсть, лесть, ст.-бел. лесть — з XIV ст.), якое запазычана з прагерм. listi‑. Параўн. гоц. lists ’хітрасць’, laisjan ’вучыць’, ст.-в.-ням. listмастацтва, мудрасць’ (Фасмер, 2, 487; Махэк₂, 327; Слаўскі, 4, 177; Бязлай, 2, 135; Мартынаў, Лекс. взаим., 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Тое, што і нацыя (у 1 знач.); народнасць (у 1 знач.). Сумесная барацьба з агульным ворагам яшчэ больш змацавала адзінства савецкіх людзей усіх нацыянальнасцей. «Звязда».

2. Прыналежнасць да якой‑н. нацыі, народнасці. Беларус па нацыянальнасці.

3. Нацыянальная самабытнасць. Нацыянальнасць мастацтва.

•••

Савет Нацыянальнасцей гл. савет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бана́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць, асаблівасць банальнага. А. Кістаў лічыў ворагамі сапраўднага рэалістычнага мастацтва рамесніцкія штампы, халодную абыякавасць і банальнасць. «Маладосць».

2. Збіты выраз, штамп; хадульны вобраз; агульнавядомая думка. Пераможаны ў гэтым слоўным турніры змушаны будзе адысціся, а з .. [дзяўчынай] астанецца той, хто больш пагаварыць ёй прыемных банальнасцей. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сік, ‑а, м.

1. Выдатны, агульнапрызнаны пісьменнік, дзеяч навукі або мастацтва. Класікі марксізма-ленінізма. Янка Купала, і Якуб Колас — класікі беларускай літаратуры.

2. Прадстаўнік класіцызму (у 1 знач.) у літаратуры і мастацтве.

3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі. Філолаг-класік. // У дарэвалюцыйнай Расіі — той, хто закончыў класічную гімназію.

[Лац. classicus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)