чо́ртаў чёртов;

~тава во́ка — окно́ (в боло́те);

~тава про́цьма — тьма-тьму́щая, у́йма;

ч. ту́зін — чёртова дю́жина;

~тава душа́ — чёртова душа́;

~тава насе́ннеирон. чёртово отро́дье;

~тава ля́лька — чёртова ку́кла;

~тава пе́рачніцабран. чёртова пе́речница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гла́зіць ’глядзець; зяваць; сурочваць’ (Нас.). Рус. гла́зить ’тс’ (гл. СРНГ, 6, 187–188). Паколькі гэты дзеяслоў даволі шырока распаўсюджаны ў рус. мове, а ў бел., акрамя Насовіча, здаецца, больш нідзе не зафіксаваны і паколькі зыходная лексема глазвока’ не характэрна для бел. мовы (глаз як запазычанне з рус. сустракаецца ў некаторых гаворках; параўн. Сл. паўн.-зах.), то можна меркаваць, што гэта запазычанне з рус. гла́зить. Адносна лексемы глазу́н ’разява, разявака’, зафіксаванай таксама толькі ў Насовіча, можна сказаць, што і яна ўзята з рус. глазу́н ’тс’ (гл. Даль), хоць і не выключаецца магчымасць самастойнага яе ўтварэння ў бел. мове на базе запазычанага гла́зіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памаўза́, ‑ы, ДМ ‑зе, Т ‑ой (‑ою), м. і ж.

Разм. Шкоднік, свавольнік. Ляжыць на падлозе збанок і суседскі кот-памаўза ласуецца малаком. Гурскі. — Памятаеце, быў такі [конь], «Памаўзой» звалі. І сапраўды ж памаўза. Як да канца баразны падыдзе, Дык і ўбок, на дарогу і да травы. І прыліпне, як смала. Дуброўскі. Стары сцішыў голас і паказаў [на дзяўчынку з завязаным вокам]: — Вунь яна. Улезла ўжо недзе, памаўза... Чаго добрага, можа, і вока выкалала. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бровь ж. брыво́, -ва́ ср., мн. бро́вы, -ваў;

не в бровь, а в глаз погов. не ў брыво́, а ў во́ка;

он и бровью не повёл ён і брыво́м не варухну́ў;

хму́рить брови насу́пліваць бро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берагчы́ несов., в разн. знач. бере́чь; (здоровье — ещё) щади́ть;

б. дабро́ — бере́чь добро́;

б. збо́жжа ад псава́ння — бере́чь зерно́ от по́рчи;

б. сы́на — бере́чь сы́на;

б. як зрэ́нку во́ка — бере́чь как зени́цу о́ка; бере́чь пу́ще гла́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мурзацца, ‑мурзаюся, ‑мурзаешся, ‑мурзаецца; зак.

Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць. Сабаленка. Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ай, выкл.

Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай.

1. Выказвае боль, спалох, страх. Ай, баліць! Ай, баюся!

2. Выказвае здзіўленне, захапленне, радасць і пад. Вось дык дзеці! Ай, малайцы! Вока радуецца! Гурскі.

3. Выказвае жаль, засмучэнне і пад. Дайшла да.. [Журавінкі] ўчора падвечар чутка, што начальнік палітаддзела можа ў калгас наведацца. І ай жа позна дайшла! Што цяпер можна зрабіць? Лобан.

4. у знач. выкл. ах. Ай, як хораша ў лесе!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нерво́ва, прысл.

1. Узбуджана, усхвалявана; раздражнёна. Засунуўшы рукі ў кішэні пінжака.., [Галаўня] нервова пачаў хадзіць па кабінету. Гроднеў. — Не лёгкая сітуацыя, не лёгкая: праз столькі гадоў шукаць страчанае, — паспачуваў пасажыр, нервова раскручваючы газету. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. — Дапамогі! Дапамогі! — нервова крычаў кожны радок, кожнае слова.. рапарта. Шамякін.

2. Хваравіта, сутаргава. Адно вока раз-пораз торгаецца нервова, і здаецца часам, што Гардзей некаму падміргвае. Мележ. Тонкія худыя рукі .. [Каваля] нервова ўздрыгвалі і не знаходзілі сабе месца. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пти́чий птушы́ны;

пти́чье гнездо́ птушы́нае гняздо́;

пти́чий двор пту́шнік, птушы́ны двор;

пти́чий база́р птушы́ны база́р;

пти́чий глаз птушы́нае во́ка;

пти́чье молоко́ шутл. птушы́нае малако́;

с пти́чьего полёта з птушы́нага палёту;

на пти́чьих права́х на птушы́ных права́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абу́ць, абую, абуеш, абуе; зак., каго-што.

1. Надзець сабе ці каму‑н. на ногі абутак. Абуць дзіця. □ Стаіць [яблыня] падобна да тае Дзяўчынкі невялічкай, Што ножкі босыя свае Абула ў чаравічкі. Лужанін.

2. Забяспечыць абуткам. Беглі дні. Кончылася вайна. Хлопцаў адзелі і абулі. Асіпенка.

•••

Абуць у лапці — а) абхітраваць, абмануць. Каза, а не дзеўка — адно вока таўчэ, а другое меле. І пароды хітрай. Ураз у лапці абуе. М. Ткачоў; б) давесці да беднасці. Гулі ў лапці абулі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)