прафка́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Скарачэнне: прафсаюзны камітэт — выбарны орган пярвічнай прафарганізацыі.

|| прым. прафка́маўскі, -ая, -ае (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашы́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. прашыць.

2. Тое, што і прошва.

|| прым. прашы́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протадыя́кан, -а, мн. -ы, -аў, м.

У хрысціянскай царкоўнай епархіі: першы або галоўны дыякан.

|| прым. протадыя́канскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протаіерэ́й, -я, мн. -і, -яў, м.

У хрысціянскай царкоўнай епархіі: старшы святар (настаяцель) храма.

|| прым. протаіерэ́йскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

музыказна́ўства, -а, н.

Раздзел мастацтвазнаўства, які вывучае тэорыю і гісторыю музыкі, музычную культуру народаў.

|| прым. музыказна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мусульма́нства, -а, н.

Монатэістычная сусветная рэлігія, паводле падання заснаваная ў 7 ст. Магаметам; іслам.

|| прым. мусульма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мясанарыхто́ўкі, -то́вак, адз. мясанарыхто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Дзяржаўнае планавае назапашванне мясных прадуктаў.

|| прым. мясанарыхто́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мястэ́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (уст.).

Пасёлак гарадскога тыпу.

М.

Любча.

|| прым. местачко́вы, -ая, -ае.

М. жыхар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мяце́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Удзельнік мяцяжу.

|| ж. мяце́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. мяце́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навабра́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Той, хто толькі што прызваны на ваенную службу.

|| прым. навабра́нскі, -ая, -ае.