Мноства, мну͡оство, множства ’вялікая колькасць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Нас.; беласт., Сл. ПЗБ). Ст.-рус. множство, мъожьство, ст.-польск. mnożstwo, ст.-слав. мъножьство. Да многа (гл.). Не з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы насуперак Крукоўскаму (Уплыў, 60).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моўкам, маўком ’ціха, патаемна, маўчком’ (Нас.) — форма твор. скл. ад ⁺моўк, параўн. рус. кур., тамб. молком, славен. mȏlk ’маўчанне’, ст.-слав. млъкъ. Да маўча́ць (гл.). Сюды ж моўчкам, моўчыкам ’тс’ (Касп., Шат.; іўеў., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зявацьмоцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Коц ’коўдра фабрычнага вырабу’ (Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ’коўдра саматканая’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Нар. сл., Сцяшк.), ’саламяная коўдра’ (Рам.), ’кілім’ (Грыг.). Ст.-бел. коцъ ’коўдра, кілім’ < с.-в.-ням. kotze ’тс’ (Чартко, Дасл., 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыжа́к1 ’крыжаносец’ (ТСБМ, Нас., Яруш.). Ст.-бел. крыжакъ і іншыя вытворныя (Булыка, Запазыч., 176). Запазычанні з польскай мовы.

Крыжа́к2 ’падстаўка пад дзяжу’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Падстаўка ў выглядзе крыжа. Гл. крыж1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыя́ць ’пачаць ачуньваць, папраўляцца’ (Нас.). Рэканструюецца як праславянскае ў форме акрыяць (гл.) (*okrьjati). Індаеўрапейскія паралелі праблематычныя. Параўн. Махэк IF, 53, 94. Не выключана, аднак, сувязь з лац. creare ’ствараць’, recreare ’акрыяць’ (Мацэнаўэр. LF, 9, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́дзерка1 ’гаёк, лясок’ (Нас., Чач., Бяльк., Жд. 2, З нар. сл., Нар. сл., Яшк.). Да кудра (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кудзер (гл.).

Ку́дзерка2 ’кавалачак недажатага збожжа, барада’ (З нар. сл.). Гл. кудзерка1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абме́ці ’аўсяная мякіна’ (Янк. I), абмецце ’зерне нізкага гатунку’ (Янк. I), абмёты ’самая дробная салома, якая застаецца пасля малацьбы’ (Выг. дыс.), абмеціца ’мука з пяском, якая абмецена навакол мельнічнага каменя’ (Нас. Доп., КЭС). Гл. амёты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аксамі́т, ст.-бел. аксамитъ (1486) (Нас. гіст.), аксамитка ’галаўны ўбор нарачонай’ (Касп.), аксаміткі ’Tagetes’ (БРС, БелСЭ), аксамітка ’Amaranthus’ (Кіс., БелСЭ), аксамит (Дабр.), укр. аксамит, оксамит, ст.-рус. оксамитъ. Запазычанне з грэч. ἐξάμιτος (Фасмер, Этюды, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акуля́ры (БРС, Гарэц., Нас., Касп., Шат.). Запазычанне з польск. okulary (Карскі, Белорусы, 156; Рыхардт, Poln., 85; Кюнэ, Poln., 82) (параўн. укр. окуляри); польская форма на падставе лац. ocularium ’шчыліна для вачэй у шлеме’ (Брукнер, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)