пасаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. каго-што. Пасадзіць усё, многае або ўсіх, многіх. Пасаджаць кусты. Пасаджаць гасцей за стол. Пасаджаць пірагі ў печ. □ [Аўдоля:] На сані дэзерціраў пасаджалі, і пры кожным чырвонаармеец са стрэльбай. Крапіва.
2. што і без дап. Правесці некаторы час за пасадкай чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Высушыць, перасушыць усё, многае. Расчыніла неба сені, Пазганяла сонца цені, Пасушыла вільгаць, росы, Распусціла ў небе косы. Колас.
2. Сушыць некаторы час. [Акцызнік:] — Можна і чаравічкі скінуць ды пасушыць, каб ногі не прэлі на пасецы, каб нагам здаравей было. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Які перастаў гарэць, свяціць. Патухлая лямпа. Патухлая зорка. □ Гугновіч увесь час хадзіў за сталом, трымаючы патухлую люльку ў руцэ. Пестрак. // Які перастаў дзейнічаць, функцыяніраваць.
2. перан. Цьмяны, без жыцця (пра вочы, погляд). Бародка сядзеў пануры, маўклівы, змораны на выгляд, з патухлымі вачамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахло́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго або чым і без дап.
Разм. Хлопаць некаторы час; хлопнуць некалькі разоў. І Гулак па-прыяцельску пахлопаў Мікіту па плячы. Колас. Надпіс каменданту, відаць, спадабаўся, бо ён у другі раз пахлопаў маладога камерсанта па плячы, пачаставаўшы пры гэтым [цы]гарэтай. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахру́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку хрустаць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі. Пад нагамі .. пахрустваў дробны жвір, маленькія, нібы гарошыны, каменьчыкі.. зрэдку стукаліся аб рэйкі. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацерабі́ць, ‑цераблю, ‑цярэбіш, ‑цярэбіць; зак., каго-што.
1. Абцерабіць усё, многае. Селівон абцерабіў ліпу да вяршка. Засталося пацерабіць сукі. Баранавых.
2. і без дап. Церабіць некаторы час. Пацерабіць да абеду буракі. □ Сабачаня зірнула яму ў вочы і лізнула руку, калі Кіма пацерабіў яго за вушы. Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку цмокаць. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі ў вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Каб паддаць нам ахвоты, .. [бабка] і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачатко́вец, ‑коўца, м.
Той, хто пачынае займацца ў першым класе школы. Бацька нейкі час, да пачатку сусветнай вайны, настаўнічаў. Пачаткоўцаў вучыў. Калачынскі. // Той, хто пачынае якую‑н. дзейнасць. Прагляд раённых газет паказвае, што вакол кожнай з іх гуртуецца чалавек дзесяць, а то і болей, пачаткоўцаў. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перыяды́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца праз пэўныя прамежкі часу, паўтараецца час ад часу. Перыядычныя з’явы. Перыядычны кантроль.
2. Які выдаецца праз пэўныя прамежкі часу. Перыядычны друк.
3. Які складаецца з перыядаў (у 5 знач.). Перыядычная мова.
•••
Перыядычная сістэма элементаў гл. сістэма.
Перыядычны дроб гл. дроб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)