чэрававяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматпаку́тны, -ая, -ае (кніжн.).

Які перанёс шмат пакут, выпрабаванняў.

Ш. народ.

Шматпакутнае жыццё.

|| наз. шматпаку́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматскладо́вы, -ая, -ае.

Які ў сваёй будове мае некалькі, шмат складоў.

Шматскладовае слова.

|| наз. шматскладо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматступе́нны, -ая, -ае.

Які праходзіць праз шэраг ступеней, стадый, не прамы.

Шматступенныя выбары.

|| наз. шматступе́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штангі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца практыкаваннямі са штангай (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эвакуа́тар, -а, м.

1. Той, хто займаецца эвакуацыяй каго-, чаго-н.

2. Грузавы аўтамабіль, які эвакуіруе транспарт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эксцэ́нтрык¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Артыст, які выконвае своеасаблівыя эксцэнтрычныя нумары.

2. Чалавек з дзівацтвамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрамато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.

|| прым. электрамато́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

электрахі́мія, -і, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае сувязь электрычных і хімічных працэсаў.

|| прым. электрахімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпаха́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які вызначае эпоху; важны, значны.

Эпахальныя творы мастацкай літаратуры.

|| наз. эпаха́льнасць, -і, ж.