Забяро́ска ’пакрыццё запоўненых мёдам сотаў воскам’, забярэ́сціць ’зрабіць забяроску’ (паст., З нар. сл.), бярэ́шчаныпакрыты слоем воску’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Відаць, звязваецца з бяроста (гл.) ’бярозавая кара, якая выкарыстоўвалася для розных кашоў, аплятання розных вырабаў’. Шырокае ўжыванне бяросты для аплятання стала падставай пераноснага выкарыстання слоў для абазначэння іншых спосабаў пакрыцця. Не выключана кантамінацыя з берагчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залачо́ны і зало́чаны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты золатам; пазалочаны. Паясы-кутасы залачоныя. Якімовіч. Патанаючы ў мяккім залачоным крэсле, інжынер-капітан чытаў .. ліст ад жонкі. Гарбук. З вялікай асцярожнасцю пачаў я даставаць рэчы з гаршка. Усе яны былі сярэбраныя, за выключэннем шкляных залочаных пацерак. Штыхаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мазо́лісты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты мазалямі; з мазалямі. Сяляне рушылі да стала і мазолістымі загрубелымі пальцамі выводзілі свае прозвішчы ці проста стаўлялі крыжыкі, а нарэшце паперу замацаваў пячаццю стараста Бабіч. Колас. Аксіння працягнула да Евы рукі: былі яны парэпаныя, мазолістыя ад цяжкай работы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты потам. Сціхлі і музыканты.. Яны выціралі хусцінкамі потныя твары. Лынькоў. Кісель нарэшце скончыў сваю прамову і, выціраючы хусткай шыю і шырокі потны лоб, пайшоў на сваё месца ў прэзідыуме. Паслядовіч.

2. Тое, што і запацелы. Потныя шыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыпыліць (у 1, 2 знач.).

2. Пакрыты тонкім слоем пылу. Міканор быў перад Глушаком: у картовым мятым пінжачку, віслым галіфэ, у прыпыленых ботах. Мележ. [Бусляня], жаўтаротае і безгаловае, сядзела ў прыпыленым драсёне .. каля пешаходнай сцежкі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасе́лы, ‑ая, ‑ае.

Абмоклы ў расе; пакрыты расою. Хоць дзень ідзе на спад, але У вачах смяшынкі-д’яблікі. У абраселым падале Ты мне падносіш яблыкі. Барадулін. [Антон] зачарпнуў рукою вады, памыў твар, потым.. кінуў пінжак на густы абраселы палын і зморана шмякнуўся на яго. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які засох, зацвярдзеў, ператварыўся ў корку. Закарэлая гразь. □ Там, дзе ногі былі прабіты і абадраны аб .. карчы, .. тырчэлі гузы закарэлай крыві. Чорны.

2. Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад.; карэлы, брудны. Закарэлыя анучы. Закарэлы бінт. □ [Даніла] падаў Язэпу закарэлую чорную руку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карані́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікай колькасцю добра развітых каранёў (пра расліны, дрэвы). Караністая расада.

2. Пакрыты, пераплецены каранямі дрэў (пра дарогу і пад.). Я націскаў, як толькі мог, на педалі, .. але ўсё роўна ўцячы ад дажджу не ўдалося, — дарога скрозь вузкая, караністая. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэментава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад цэментаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты, змацаваны цэментам, зроблены з цэменту. Цэментаваная падлога. Цэментаваная дарожка. □ Стаяў .. [асабняк] на ўзгорку, з вуліцы да яго вялі шырокія цэментаваныя ўсходкі. Шамякін.

3. у знач. прым. Спец. Падвергнуты цэментаванню. Цэментаваная шчыліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цярні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Калючы; пакрыты шыпамі (пра хмызняк, кусты і пад.).

2. перан. Поўны цяжкасцей, пакут, нягод. Максім слухаў.. [Міколу] з напружанай увагай і ўяўляў сабе цярністы шлях, які за кароткі час давялося прайсці Клінцэвічу. Машара. У маім сэрцы — апавяданне аб цярністых дарогах адважных. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)