Канапу́шкі, конопушкі ’вяснушкі’ (івац., Сл. паўн.-зах., пін., Шатал.), да каноплі, канапатка (гл.). Магчыма і з *канаплюшкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаросіць ’блытаць, прыводзіць у бязладдзе, непарадак’, ’крышыць, ламаць на дробныя кавалачкі’ (Нас.). Няясна. Магчыма, да макарон (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мужлава́ць, мужлова́ць ’дрэнна есці, рыцца ў ежы (напр., аб свінні)’ (ТС). Няясна. Магчыма, балтызм. Параўн. mū́žlioti ’мучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наказі́рыць ’разверадзіць, дапячы’ (слонім., Жыв. сл.). Няясна, магчыма, да казіць ’псаваць, шкодзіць’ з экспрэсіўным суфіксам ‑ір‑(‑ыр‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́каціна ’смятана, вяршок з кіслага малака’ (паўд.-усх., КЭС). Магчыма, арго, якое з лац. lac, lactis ’малако’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адчуплава́ць ’адсцябаць пугай, бізуном, дубцом’ (КЭС, лаг.). Складаная кантамінацыйная форма. Магчыма, ад адчубасіць (гл.) і адлупцаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Айчы́на (БРС, Гарэц.), айчызна (Яруш.). Магчыма, польскі ўплыў. Параўн. ст.-бел. отчизна, отчинный (Нас. гіст.). Гл. айцец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасія́н ’люты чалавек’ (пін., Сл. Брэс.). Утворана ад пасія2 (гл.) і суф. -ян, як, магчыма, грубіян.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прагаворны ’гаваркі’ (гродз., Сл. ПЗБ). Да прагаварыць, аднак словаўтварэнне нетыповае. Магчыма, паўплывала і польск. przegwarzyć ’прабалбатаць, прабалакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празно́г ’хвароба жывёлы (калікаровы кроўю мочацца) (брагін., Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, сапсаванае непроз < нефроз ’хвароба нырак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)