сяна́ж, сенажу, м.

Падвяленая трава, звычайна прасаваная, якая зберагаецца ў спецыяльных сховішчах. У саўгасе актыўна назапашваюць кармы для жывёлы: рыхтуюць сянаж, сілас, вітамінную муку. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штам, ‑а, м.

У мікрабіялогіі — чыстая культура мікраарганізмаў, вылучаная з якой-небудзь пэўнай крыніцы (хворай жывёлы або чалавека), якая прымяняецца для прыгатавання вакцыны і сывараткі.

[Ням. Stamm.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фу́тра, -а, н.

1. Валасяное покрыва на целе жывёлы; шэрсць.

2. Вырабленая шкура пушнога звера, а таксама гэтыя шкуры як прадмет гандлю, вытворчасці.

Ф. вавёркі.

Гандляваць футрам.

3. Зімовая вопратка з вырабленых шкур пушнога звера.

|| прым. фу́травы, -ая, -ае і футро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селяні́н, -а, мн. сяля́не і (з ліч. 2, 3, 4) селяні́ны, сяля́н, м.

Жыхар вёскі, які заняты апрацоўкай зямлі, вырошчваннем сельскагаспадарчых культур і развядзеннем сельскагаспадарчай жывёлы як сваёй асноўнай работай.

|| ж. сяля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. сяля́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обобществле́ние аграма́джанне, -ння ср.; абагу́ленне, -ння ср.; неоконч. абагу́льванне, -ння ср.;

обобществле́ние средств произво́дства аграма́джанне сро́дкаў вытво́рчасці;

обобществле́ние скота́ абагу́ленне жывёлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагу́л, ‑у, м.

1. Адкорм на пашы жывёлы, якая прызначана для забою. Нагул — самы пашыраны від адкорму авечак.

2. Ступень адкормленасці, колькасць тлушчу, нагулянага на пашы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падго́ншчык, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца падгонам (у 1 знач.) або падгонкай. Падгоншчык жывёлы. Падгоншчык дэталей.

2. У паляўнічай справе — памочнік выжлятніка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассядла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Зняць сядло (з асядланай жывёлы). [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вале́шнік ’абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе’ (Яшк.). Да валіць, валяцца. Параўн. рус. вальнище ’месца, дзе адпачываюць дзікія жывёлы’. Магчыма, слова збліжана з вольха або валежнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чыстапаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які належыць да якой‑н. адной пароды, мае ўласцівыя ёй прыкметы (пра свойскую жывёлу). Чыстапародная жывёла, сытыя цяляты на адпоі, такія аднолькавыя і чысценькія, што нават далёкаму ад сантыментаў мужчыну хочацца цалаваць іх у зорачкі на лбе. Караткевіч. // Які складаецца з такой жывёлы. Чыстапародны статак.

2. Звязаны з якой‑н. адной пародай; які праводзіцца без змешвання з іншымі пародамі. Чыстапароднае развядзенне сельскагаспадарчай жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)