кастры́чнік, -а, м.

1. Дзясяты месяц каляндарнага года.

2.вялікай літары). Рэвалюцыя 1917 года, а таксама яе гадавіна 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі).

Свята Кастрычніка.

|| прым. кастры́чніцкі, -ая, -ае.

Кастрычніцкія святы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мно́жны, -ая, -ае.

Які складаецца з вялікай колькасці чаго-н., праяўляецца ў мностве форм, відаў.

Множная этымалогія.

Множны лік — граматычны разрад, які паказвае, што гаворка ідзе пра многія прадметы, асобы.

|| наз. мно́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

А́рктыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж. (з вялікай літары).

Паўночная палярная вобласць зямнога шара.

[Ад грэч. arktikos — паўночны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

высокашано́ўны, ‑ая, ‑ае (звычайна ў звароце да каго‑н.).

Які заслугоўвае вялікай пашаны; высокапаважаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лядні́к, ледніка, м.

Скопішча вялікай масы паўзучага лёду (у гарах ці палярных абласцях); глетчар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вялікай або падоўжанай спераду назад галавой; проціл. мікрацэфал.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жылкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікай колькасцю жылак (у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагаме́сны, ‑ая, ‑ае.

З вялікай колькасцю месц для пасажыраў, гледачоў і пад. Мнагамесны самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навадні́цца, ‑ніцца; зак.

Запоўніцца вельмі вялікай колькасцю каго‑, чаго‑н. Рынак навадніўся іншаземнымі таварамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыбаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., чаго.

Прыбавіць, дадаць у вялікай колькасці да чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)