амуні́цыя, -і, ж. (уст.).

1. Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

2. Больш шырока: адзенне і прылады.

|| прым. амуні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Стаць больш хуткім.

Рух поезда паскорыўся.

2. Наступіць хутчэй, чым думалася.

Зварот мой паскорыўся.

|| незак. паскара́цца, -а́ецца і паско́рвацца, -аецца.

|| наз. паскарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абшліфава́ць, -фу́ю, -фу́еш, -фу́е; -фу́й; -фава́ны; зак.

1. што. Пашліфаваць што-н. з усіх бакоў.

А. камень.

2. перан., каго. Выхаваць, зрабіць больш абыходлівым, вытрыманым (разм.).

А. маладога чалавека.

|| незак. абшліфо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вдвойне́ нареч. удвайне́; (вдвое) удвая́; (вдвое больше) у два разы́ (удвайне́, удвая́) больш; обл. уду́бальт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ясне́ть несов.

1. (становиться ярче, светлее) ясне́ць;

2. (становиться отчётливее) ясне́ць, рабі́цца выра́знейшым (больш выра́зным).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

учасці́ць, учашчу, учасціш, учасціць; зак., што.

1. Зрабіць больш частым, часцей паўтараць. Учасціць свае паведванні.

2. Зрабіць больш скорым, хуткім. Учасціць рытм руху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акра́сіць, акра́шу, акра́сіш, акра́сіць; акра́шаны; зак., каго-што.

1. Тое, што і закрасіць.

А. боршч смятанай.

2. перан. Зрабіць весялейшым, больш цікавым (жыццё, існаванне і пад.).

Чым-небудзь а. жыццё.

|| незак. акра́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́длы, ‑ая, ‑ае.

Які абрыдзеў, надакучыў; прыкры, нялюбы. Пятро стараўся як-небудзь адысці ад Любы, якая ўсё больш і больш рабілася яму абрыдлай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жваве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца больш жвавым, рухавым, жыццярадасным; ажыўляцца. Гаворачы пра будоўлю, Пётр Іванавіч, чалавек наогул вельмі жвавы, жвавеў яшчэ больш. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзешаве́ць, ‑ее; зак.

Разм. Панізіцца ў цане, стаць дзешавейшым, больш танным. Прадукты падзешавелі. □ [Вера:] — Я жанчына, і мяне больш цікавіць тое, ці падзешавела малако. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)