умо́мант, прысл.

Імгненна, у адзін міг. Павярнуўшыся на другі бок, Сяргей умомант заснуў. Шахавец. Убачыўшы чалавека, груганнё знікла ўмомант. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закавы́рысты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Замыславаты, мудрагелісты. Закавырыстае пытанні. □ [Антон] любіў сказаць што-небудзь закавырыстае, а потым чакаць, пакуль не папросяць растлумачыць. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасе́ўкі, ‑севак; адз. няма.

Завяршэнне сяўбы. Спраўляць дасеўкі. □ — Сёння робім дасеўкі, таварыш камісар, — сказаў Кастусь, як быццам рапартуючы. — Апошнія гоні. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладысме́нты, ‑аў; адз. няма.

Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

[Фр. applaudissements.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца. Заняткі закончыліся. Жніво закончылася. □ Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́ж, ‑а, м.

Будынак для стаянкі і рамонту машын. З гаража далятала вуркатанне матора. Шахавец. З беласценнага гаража выехала грузавая машына. Паслядовіч.

[Фр. garage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складня́, ‑і, ж.

Абл. Штабель. Там плот абваліўся — трэба яго падперці, там складня дроў нахілілася, вось-вось разбурыцца — трэба перакласці яе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узле́сак, ‑ску, м.

Тое, што і узлессе. Салаўёў выйшаў на ўзлесак, з якога павінна была відаць вёска, і спыніўся, як укапаны. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варата́р, ‑а, м.

Ігрок, які абараняе вароты ў спартыўных гульнях. Стралою з аднаго кутка ў другі праносіўся мяч; варатары мітусіліся ля варот. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дачака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і дачакацца. — Міша мой вунь ніяк не дачакае, калі можна будзе катацца на санках. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)