хва́тит нареч., разг. хо́піць; (достаточно, довольно) до́сыць, даво́лі, бу́дзе, го́дзе;

хва́тит с вас и э́того хо́піць (бу́дзе) з вас і гэ́тага;

хва́тит дура́читься го́дзе дуры́цца;

◊

с меня́ хва́тит з мяне́ хо́піць (даво́лі);

хва́тит! хо́піць! (даво́лі!, до́сыць!, го́дзе!); см. хвати́ть​II.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дастатко́ва, прысл.

1. У патрэбнай меры, досыць.

Д. вялікі.

2. у знач. вык. Даволі, хопіць.

Сродкаў д.

Д. сказаць адно слова, каб ён паслухаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наваява́цца, -ваю́юся, -ваю́ешся, -ваю́ецца; -ваю́йся; зак. (разм.).

1. Многа, доўга паваяваць.

Хопіць мне, наваяваўся за пяць гадоў.

2. Пазбавіцца сілы, моцы на вайне; адваявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

доста́точно нареч., безл., в знач. сказ. даво́лі, до́сыць, хо́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дово́льно​I нареч.

1. (при прил. и нареч.) даво́лі, до́сыць;

дово́льно дли́нный даво́лі (до́сыць) до́ўгі;

дово́льно по́здно даво́лі (до́сыць) по́зна;

2. (в смысле «прекратить») го́дзе, до́сыць, хо́піць;

дово́льно спо́рить! го́дзе (до́сыць, хо́піць) спрача́цца!;

3. (в смысле «достаточно», «хватит») хо́піць, до́сыць, даво́лі;

э́того дово́льно гэ́тага хо́піць (до́сыць, даво́лі).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наздзе́кавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак., з каго-чаго.

1. Вельмі абразіць, прынізіць, зняважыць каго-н.

2. Фізічна ўздзейнічаць на каго-н.; пабіць.

Хопіць, наздзекаваліся з чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ца́цкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

1. Гуляць з кім-, чым-н.; забаўляцца.

2. перан. Займацца якой-н. клопатнай справай; важдацца з кім-, чым-н.

Хопіць ц. з гультаём.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паблазнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Разм. Блазнаваць некаторы час. Паблазнаваў і хопіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стоп.

1. выкл. Ужыв. як каманда: стой, спыніся!; як загад у значэнні: хопіць, даволі, годзе!

С.!

Прыехалі.

2. у знач. нязм. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту.

Сігнал с.

Знак с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ду́рыкі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дурыцца; свавольства. Хопіць дурыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)