дэкламацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкламацыі. Дэкламацыйная выразнасць. Дэкламацыйны пафас. □ Андрэй таксама спяваў у хоры, удзельнічаў у дэкламацыйным гуртку. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліса́днік, ‑у, м.

Невялікі абгароджаны кветнік, садок перад домам. Пад акном Алесевай хаты, у маленькім палісадніку, летам цвілі ружы і вяргіні. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакамісо́ўка, ‑і, ДМ ‑соўцы, ж.

Разм. Тое, што і перакамісія. [З. Бядуля:] — Пасля лячэння паставілі на перакамісоўку і зволілі з белым білетам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прахо́н, ‑у, м.

Разм. Праход, адтуліна, праём. Па вуліцы Карла Маркса стаялі яшчэ сцены камяніц са сляпымі прахонамі вокнаў і дзвярэй. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бле́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бледнага. Нездаровая бледнасць залівала ўвесь твар. Хведаровіч. [Слабасць канфлікту] звычайна цягне за сабой.. схематызм і бледнасць у паказе дзеючых асоб. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́людзець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рослым, прыгожым, развітым фізічна; стаць выхаваным. А.. [сын] за перыяд сваёй вандраўкі вылюдзеў, стаў прыгожы і статны. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мігатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мігаціць. Па небе рассыпаліся мігатлівыя светлякі зорак. Васілёнак. У пракураным пакоі пры святле мігатлівай газоўкі засядае паўстанскі камітэт. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільга́ і льга, прысл., безас. у знач. вык.

Абл. Можна, магчыма. Хіба ж схаваць Ільга жывое слова? Няма ў жыцці Такіх надзейных схоў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вірлаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі лупатымі вачамі. Соўкі, соўкі-савяняты, Вірлавокія блізняты, Яны ўселіся на сук. Хведаровіч. Распяўся кажан у падстрэшшы. Пугач вірлавокі дрэмле. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апіса́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць апісальнага. Цішка Гартны глыбока пранікае ў падзеі, часткова пазбаўляецца натуралістычнай апісальнасці і схематызму, якія часам адчуваліся ў яго ранніх творах. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)