чарналі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае чорнае, цёмнае лісце; з чорным, цёмным лісцем. З аднаго боку ад шляху на .. [пустцы] вечна таўклася розная вясковая хатняя жыўнасць, а з другога — слаўся брудны, чарналісты, знітаваны каровінымі сцежкамі нізкарослы алешнік. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаспады́ня, ‑і, ж.

1. Жан. да гаспадар (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

2. Разм. Жонка. А пасля настала хвіліна развітання, провадаў, нястрымных слёз гаспадыні і сарамлівых — гаспадара. Бярозкін.

•••

Хатняя гаспадыня — жанчына, якая не занята ў грамадскай вытворчасці, а вядзе хатнюю гаспадарку сваёй сям’і.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мушка́тхатняя кветка мушкат’ (Бяльк.), відаць, пеларгонія духмяная, Pelargonium graveolens. Названа так паводле падабенства лістоў. Тое ж і ў чэш. мове: muškát ’пеларгонія’ (Махэк, Jména, 108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Традэска́нцыя ’дэкаратыўная хатняя расліна з роўнымі ці паўзучымі сцёбламі, Tradescantia Rupp.’ (ТСБМ) — названа паводле прозвішча лонданскага садоўніка Джона Традэсканта (J. Tradescant), які памёр у 1638 г. (ЕСУМ, 5, 615).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аптэ́ка, ‑і, ДМ ‑тэцы, ж.

1. Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца і адпускаюцца лякарствы, прадаюцца санітарна-гігіенічныя, касметычныя і інш. прадметы. [Кузняцоў:] — І не задумвайцеся, неадкладна ідзіце працаваць у аптэку. Новікаў.

2. Набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогі або хатняга лячэння; аптэчка. Хатняя аптэка.

•••

Як у аптэцы — вельмі дакладна.

[Ад грэч. apotheke — склад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хозя́йка в разн. знач. гаспады́ня, -ні ж.;

дома́шняя хозя́йка ха́тняя гаспады́ня;

сестра́-хозяйка сястра́-гаспады́ня;

расчётливая хозя́йка ашча́дная гаспады́ня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.

Натуральная г.

2. Вытворчасць, эканоміка.

Народная г. краіны.

Сельская г.

3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.

Г. трактарнага завода.

4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.

Абзавесціся гаспадаркай.

5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.

Сялянскія гаспадаркі.

Кіраваць гаспадаркай.

6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.

Займацца гаспадаркай.

Хатняя г.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

температу́ра в разн. знач. тэмперату́ра, -ры ж.;

ко́мнатная температу́ра ха́тняя тэмперату́ра;

температу́ра кипе́ния воды́ тэмперату́ра кіпе́ння вады́;

повы́шенная температу́ра павы́шаная тэмперату́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ха́та, -ы, ДМ ха́це, мн. -ы, хат, ж.

1. Жылая сялянская пабудова, зрубленая з бярвення.

2. Унутраная частка такой пабудовы.

Х. была чыста прыбрана.

За чысцінёй у хаце сочаць, але ад парога хаты не мятуць (з нар.).

3. Асобны сялянскі двор, гаспадарка; асобная сям’я.

Пасёлак у дваццаць хат.

|| памянш. ха́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ха́тні, -яя, -яе (да 1 і 2 знач.).

Хатнія дзверы.

Хатнія рэчы.

Хатняя работа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мнатный

1. пакаёвы;

2. (живущий, происходящий в комнатах) ха́тні; пакаёвы;

ко́мнатные цветы́ вазо́ны (ха́тнія кве́ткі);

ко́мнатная соба́ка пакаёвы саба́ка;

ко́мнатная температу́ра ха́тняя тэмперату́ра;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)