суцэ́льны, -ая, -ае.
1. Які цягнецца без прамежкаў, цалкам займае сабой усю прастору.
Суцэльная паласа асфальту.
2. Такі, які ахоплівае ўсіх ці ўсё; паўсюдны, усеагульны.
Суцэльная электрыфікацыя.
3. Зроблены з аднаго кавалка; не састаўны.
Падлога з суцэльных дошак.
Суцэльная парода (якая не падзяляецца на пласты па сваёй структуры).
|| наз. суцэ́льнасць, -і, ж. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
задо́р, ‑у, м.
Запал, гарачнасць, бадзёрасць. Перамог малады задор, палкі энтузіязм, усеагульны ўздым. «Маладосць». Мая, нібы знарок, была вясёлай, і ў хоры яе голас вызначаўся сілай і маладым задорам. Дуброўскі. // Задзірысты тон, задзірыстыя паводзіны. Дзядзька пайшоў на задор — выбраўся.. употай ад жонкі і суседзяў. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́інскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ваеннай справы. Воінскі статут. Воінскі эшалон. Воінская часць. // Звязаны з ваеннай службай. Воінская павіннасць. □ Усеагульны воінскі абавязак з’яўляецца законам. Канстытуцыя БССР. // Уласцівы ваеннаслужачаму. Сям-там завіхаліся ў натоўпе камандзіры, намагаючыся прывесці гэтых людзей у больш-менш воінскі выгляд. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Панегі́рык ’у Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага; празмерна хвалебны водзыў аб кім-, чым-н.’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 75), з рус. панеги́рик ’тс’, дзе праз польск. panegiryk з лац. panēgyricus < грэч. πανηγυρικός: πανήγυριθ ’усеагульны народны сход’ (гл. Фасмер, 3, 197).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пагалоўшчына ’пагалоўны падатак’ (Нас.), ’частавинне свежыной тых, хто дапамагаў забіць, разабраць і спарадкаваць кабана’ (Сл. ПЗБ, Нар. сл., мядз.). Рус. поголовщина ’пагалоўны збор, узбраенне, паўстанне’, ст.-рус. поголовщина (‑чина, ‑шина) (XVII ст.) ’пагалоўны падатак; забойства; пакута за забойства, усеагульны вайсковы збор’, польск. glówszczyżna ’пакута за забойства (за галаву)’. Да галава. (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
усе... (а таксама уся...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая: 1) адпавядае па значэнню займенніку увесь (уся), усе і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсіх, напрыклад: усеагульны, усебаковы, а таксама сведчыць, што з’ява, прадмет, названыя азначальным словам, бяруцца ў аб’ёме чаго‑н., у межах чаго‑н. (адпавядае па значэнню слову «агульна...»), напрыклад: усенародны, усеславянскі, усесаюзны; 2) абазначае паўнату якасці, выражаную другой часткай слова, напрыклад: усеўладны, уселітасцівы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обя́занность ж. абавя́зак, -зку м.;
счита́ть свое́й обя́занностью лічы́ць сваі́м абавя́зкам;
всео́бщая во́инская обя́занность усеагу́льны во́інскі абавя́зак;
права́ и обя́занности гра́ждан правы́ і абавя́зкі грамадзя́н;
исполня́ющий обя́занности дире́ктора выко́нваючы абавя́зкі дырэ́ктара;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кафалі́чны ’сусветны, усеагульны’, эпітэт праваслаўнай царквы (ТСБМ). Параўн. рус. кафолический ’сусветны’, якое ўпершыню папала ў помнікі ў 1612 г. Першакрыніцай з’яўляецца грэч. καθολικός ’сусветны’ (гл. Шанскі, 2, К, 97–98). Бел. кафалічны, як можна меркаваць, з’яўляецца адносна новым запазычаннем з рус. мовы. Адносна рус. слова Шанскі, там жа, думае, што яно, магчыма, вытворнае ад прыметніка кафоликии (вядомага ў помніках ст.-слав. мовы) або запазычанне грэч. слова, якое не папала ў старажытныя помнікі, якія захаваліся. Параўн. яшчэ Фасмер, 2, 212. Ст.-бел. католицкий, католический < лац. calhoticus С грэч. (гл. Булыка, Запазыч., 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абавя́зак, ‑зку, м.
Тое, што хто‑н. павінен выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. □ Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва. // звычайна мн. (абавя́зкі, ‑аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго‑н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. □ Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.
•••
Несці абавязкі гл. несці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абавя́зак, -зку м.
1. обя́занность ж.; долг;
усеагу́льны во́інскі а. — всео́бщая во́инская обя́занность;
правы́ і ~зкі грамадзя́н — права́ и обя́занности гра́ждан;
лічы́ць сваі́м ~зкам — счита́ть свои́м до́лгом (свое́й обя́занностью);
па ~зку — по до́лгу (по обя́занности);
вы́канаць свой грамадзя́нскі а. — вы́полнить свой гражда́нский долг;
пару́шыць свой а. — нару́шить свой долг;
2. только мн. обя́занности;
выко́нваць ~зкі дырэ́ктара — исполня́ть обя́занности дире́ктора
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)