ура́-патрыяты́зм, ‑у, м.

Фальшывы патрыятызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракрыча́ць сов., в разн. знач. прокрича́ть;

п. «ура́» — прокрича́ть «ура́»;

п. усю́ ноч — прокрича́ть всю ночь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ура́-патрыёт, ‑а, М ‑ёце, м.

Пагард. Чалавек, які ўпаў ва ўра-патрыятызм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́, выкл.

Баявы вокліч войск пры атацы, а таксама вокліч, які выражае захапленне, адабрэнне.

На ўра

1) рашучай атакай ці ў рашучую атаку з крыкамі «ўра»;

2) з энтузіязмам, горача (разм.).

Прапанова прайшла на ўра;

3) не падрыхтаваўшыся, з надзеяй на выпадковы поспех (разм.).

Дзейнічаць на ўра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракрыча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца крыкам.

Пракрычала дзіця.

2. што і без дап. Вымавіць, гучна крычучы.

П. «ура».

3. Правесці які-н. час крычучы.

Пракрычаць вушы каму пра каго-што, аб кім-чым (разм., неадабр.) — надакучыць бясконцымі расказамі, нястрымнай балбатнёй пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выклі́чнік, ‑а, м.

Нязменная часціна мовы, якая служыць для выказвання пачуццяў і валявых пабуджэнняў, напрыклад: ах, ох, ура, гэй і інш. Выклічнік «ой».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лямантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

1. Моцна і працягла крычаць. Ура, Таня! Ура! — лямантавалі дзяўчынкі, бегаючы па беразе. Скрыпка. — Лаві, лаві яго [зайца]! — лямантавалі хлопчыкі. Рылько. /Пра жывёл, птушак. Раз’юшаны сабака лямантаваў на падворку. Арочка.

2. Галасіць па кім‑н., над кім‑н.; моцна плакаць. Уся ў слязах, маці білася галавою аб падушку і лямантавала, як па нябожчыку. Карпаў. Бацька мой — у слёзы, крычаць гвалту, выбег на вуліцу, лямантуе. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́рысты, ‑ая, ‑ае.

Які ўпарта і настойліва дабіваецца сваёй мэты. Напорысты чалавек. □ Калектыў малады, але дружны, напорысты. Паслядовіч. // Які выражае настойлівасць, поўны настойлівасці. Напорысты характар. Напорыстае патрабаванне. □ Паднялося дружнае, напорыстае «ура». Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закрыча́ць сов.

1. закрича́ть; заора́ть, завопи́ть;

з. ад бо́лю — закрича́ть (завопи́ть) от бо́ли;

з. «ура́ — закрича́ть «ура́!»;

2. зашуме́ть; загалде́ть;

нато́ўп ~ча́ў — толпа́ зашуме́ла (загалде́ла);

3. кри́кнуть;

з. на саба́ку — кри́кнуть на соба́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да грому (у 1 знач.). Раз-пораз успыхвалі сіняватыя маланкі і перакочваліся з канца ў канец грамавыя ўдары. Лынькоў.

2. Вельмі моцны, аглушальны. Грамавы голас. Грамавое «ура».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)