паступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. Павесці сябе пэўным чынам, зрабіць які-н. учынак.

П. высакародна.

2. Залічыцца куды-н.

П. ва ўніверсітэт.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паслаць па назначэнні (пра тое, што паведамляецца, перадаецца); быць дастаўленым куды-н.

Кніга паступіла ў продаж.

П. у шпіталь на лячэнне.

|| незак. паступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паступле́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. каго-што. Замяніць, замясціць.

З. старога майстра ля станка.

2. на што і без дап. Замяніўшы каго-н., прыступіць да работы.

З. на дзяжурства.

З. на пост.

3. каго-што. Загарадзіць, засланіць сабой.

З. каго-н. сабой.

4. што каму. Загарадзіць, зрабіць перашкоду.

З. дарогу каму-н. (таксама перан.: перашкодзіць дзейнасці каго-н.).

5. што. Пераступіць.

Конь заступіў ляйчыну.

|| незак. заступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уступі́ць², -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены; зак.

1. каго-што каму. Добраахвотна адмовіцца на карысць іншага.

У. свае пазіцыі.

У. месца.

У. дарогу каму-н.

2. каму-чаму і без дап. Пайсці на ўступкі, згадзіцца з чым-н.

У. просьбам.

3. каму-чаму ў чым. Аказацца горшым за каго-, што-н. у якіх-н. адносінах.

Ён нікому не ўступіць у храбрасці.

Яго веды не ўступяць вашым.

4. што каму. Прадаць або, прадаючы, аддаць дзешавей.

У. рэч за пяцьдзясят рублёў.

|| незак. уступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. усту́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уступі́ць¹, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак.

1. у што. Увайсці, уехаць куды-н.

Войскі ўступілі ў горад.

2. у што. Стаць членам, дзеячам, удзельнікам чаго-н.

У. у прафсаюз.

У. у калгас.

3. у што. Пачаць рабіць што-н. або прыйсці ў які-н. стан (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка).

У. у бой.

У. у спрэчку.

У. у шлюб.

У. у законную сілу.

Новы завод уступіў у строй.

4. у што. Стаць нагой у што-н.

У. у лужыну.

5. на што. Ступіць на каго-, што-н.

У. на нагу.

|| незак. уступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—4 знач.).

|| наз. уступле́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)