падгле́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. гл. падглядаць.

2. што. Употай разглядаючы, убачыць.

П. у дзірачку што-н.

|| незак. падгляда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падгля́дваць, -аю, -аеш, -ае; наз. падгляда́нне, -я, н. і падгля́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак. (разм.).

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, угледзець.

З. удалечыні агеньчык. 3., што слухачы стаміліся.

2. каго-што. Адзначыць у памяці, запомніць, памеціць, прымеціць.

З. падазронага чалавека.

З. дарогу ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сядзя́чы, -ая, -ае.

1. Такі, які сядзіць.

Убачыць сядзячага зайца.

2. Такі, які бывае, калі сядзяць.

Заснуць у сядзячай позе.

3. Звязаны са знаходжаннем на адным месцы; маларухомы.

Сядзячая работа.

4. Прызначаны для сядзення (разм.).

У аўтобусе 40 сядзячых месц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уба́чаны

1. уви́денный; заме́ченный;

2. уви́денный, по́нятый;

3. усмо́тренный;

4. уви́денный, на́йденный;

1-4 см. уба́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сасні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што і з дадан. сказам.

Убачыць сон, убачыць што‑н. у сне. Спаў Даніла ў гэтую ноч.. добра і сасніў сваю жонку Ульяну. Кулакоўскі. І сасніла [Маша] дзіўны сон. Шамякін. Можа сасніць караваншчык сівы, Што недзе над Мінскам, Пад самым сонцам, Пра шчасце курлыкаюць журавы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытры́зніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Уявіць, убачыць у сне. Прытрызніўшы, што я далёка, Ты месца не знаходзіла. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набрысці́, -брыду́, -брыдзе́ш, -брыдзе́; -брыдзём, -брыдзяце́, -брыду́ць; -бры́ў, -брыла́, -ло́; -брыдзі; зак.

1. на каго-што і без дап. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н.

Н. на леснічоўку.

2. безас. Прыйсці ў нейкай колькасці (разм.).

Набрыло нямала разявак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́сніць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., каго-што.

Убачыць у сне, марах; сасніць. Усё, што высніў хлапчуком, Дарэшты спраўдзіў у паходах. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насні́ць, ‑сню, ‑сніш, ‑сніць; зак., чаго.

Разм. Убачыць многа чаго‑н. у сне, прысніць. Шмат недарэчнага насніла Люба за д[о]ўгую ноч. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак.

1. каго-што. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

З. поезд на станцыі.

Я заспеў сябра яшчэ дома.

2. каго (што). Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

З. злодзея.

Ноч заспела падарожнікаў у лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)