труси́тьII несов. (бежать, ехать трусцой), разг. бе́гчы, е́хаць трушко́м (тру́хам); тру́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лямце́ць ’ісці трушком, бегчы’ (слонім., Жыв. сл.). Няясна. Магчыма ад ляце́ць з устаўным ‑м‑ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трухце́ць ‘бегчы трушком, трухаць’ (Скарбы). Магчыма, кантамінацыя папярэдняга слова з трух‑трух — гукаперайманнем бегу дробнай рыссю (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труско́м ‘ашчадна, патрошку’: насып труском ды бяжы трушком (Вушац. сл., Пятк. 3). Да трусіць2 ‘сыпаць, церусіць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трух, ‑у, м.

Разм.

1. Павольная рысь. Конь адразу разумее .. [Сашу] — запавольвае ход, з галопу пераходзіць на трух. Дамашэвіч.

2. у знач. прысл. тру́хам. Трушком, подбегам. Лёгкім трухам панесліся коні назад па дарозе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пабегчы трушком. Абціраючы чорныя вочы падолам, цётка Катрына патрухала ў хату. Брыль. Конь дарогу знаў. Ён сам павярнуў каля гумнаў і міма лесапілкі патрухаў па наезджанай дарозе да ракі. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трухтомтрушком’ (бераст., Сл. рэг. лекс.), трухтою ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). З польск. truchtem ‘тс’ (Мацкевіч, там жа, 5, 134). Брукнер (577) адзначае, што ў польскай мове слова trucht (truchtem, truchcikiem) з XVIII ст. і запазычана з ням. Trott ‘тс’. Паводле SWO (1980, 778), польск. trucht ‘від бегу каня, сярэдні паміж шагам і рыссю’ ўзыходзіць да с.-в.-ням. truht; ужываецца звычайна ў выразе: biec truchtem ‘бегчы трушком’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).

1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.

2. што. Растрасаць што-н., церушыць.

Т. сена.

3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.

Т. соль у страву.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).

5. Бегчы трушком, подбегам.

|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трусца́ ж., разг. трушо́к, -шку́ м., трух, род. тру́ху м.;

е́хать трусцо́й е́хаць трушко́м (тру́хам), тру́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трох-трох — калі нехта папраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.), трёх‑трёх — пра трасенне (Юрч. СНЛ), пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, апакопа асновы дзеяслова трохаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)