своро́т м., разг. паваро́т, -ту м., паваро́тка, -ткі ж., заваро́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

като́к³, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. гл. кот.

2. Ласкавы зварот да хлопчыка.

Андрэйка, мой каток, дапамажы мне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

като́к⁴, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Суквецце дробных кветак у выглядзе маленькіх пушыстых шарыкаў (на вярбе, лазе і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заку́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Цёмны, цесны вугал, куток.

2. перан. Глухое, аддаленае ад культурных цэнтраў месца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злі́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Застылы кавалак расплаўленага металу.

З. чыгуну.

Серабро ў злітках.

|| прым. злі́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераро́стак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Падлетак, старэйшы па ўзросце, чым патрэбна для чаго-н.

Для харэаграфіі ён ужо п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жаўто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Густое жоўтае рэчыва ў птушыным яйцы.

|| прым. жаўтко́вы, -ая, -ае і жаўто́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́паратак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).

Шкурка неданошанай жывёліны, вынятай з жывата самкі.

Авечы в.

|| прым. вы́параткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Роўна зматаныя або навітыя на што-н. ніткі, дрот і пад.

Ніткі ў матках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канча́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

Зменная частка слова, якая паказвае на сінтаксічную сувязь з іншымі словамі; флексія.

Склонавы к.