форт, -а, М -рце, мн. фарты́ і (з ліч. 2, 3, 4) фо́рты, -о́ў, м.

Асобнае ўмацаванне ў сістэме крапасных збудаванняў.

|| прым. фо́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іеро́гліф, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Знак у сістэме ідэаграфічнага пісьма.

2. перан., толькі мн. Пра незразумелае пісьмо, неразборлівы почырк.

|| прым. іерагліфі́чны, -ая, -ае.

Іерагліфічнае пісьмо.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́львін, ‑а, м.

Асноўная адзінка тэрмадынамічнай тэмпературы ў Міжнароднай сістэме адзінак.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёжурналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Журналіст, які працуе ў сістэме радыёвяшчання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міністэ́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Орган дзяржаўнага кіравання асобнай сферы дзейнасці.

М. культуры.

2. зб. У сістэме парламентарызму: састаў міністраў дадзенага ўрада.

|| прым. міністэ́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інста́нцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Асобная ступень у сістэме падначаленых адзін аднаму органаў (дзяржаўных, партыйных, судовых і інш.).

Вышэйшыя інстанцыі.

Хадзіць па інстанцыях.

|| прым. інстанцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кандэ́ла, ‑ы, ж.

Асноўная адзінка сілы святла ў Міжнароднай сістэме адзінак; свяча.

[Ад лац. candela — свяча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кілагра́м, ‑а, м.

Адзінка вагі ў Міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 грамаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́чнік, ‑а, м.

Той, хто вучыцца па сістэме завочнага навучання. Студэнт-завочнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́на, -ы, мн. -ы, тон, ж.

Адзінка вымярэння масы ў міжнароднай сістэме адзінак, роўная 1000 кілаграмаў.

Рэгістравая тона — умоўная адзінка вымярэння ўнутранага аб’ёму транспартных марскіх суднаў, роўная 2,83 м³.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)