перасіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.
1. Зрабіць вельмі сінім, засініць.
2. Падсініць, афарбаваць у сіні колер нанава, яшчэ раз (пра бялізну, тканіны і пад.). Перасініць прасціну.
3. Падсініць, афарбаваць у сіні колер усё, многае. Перасініць усю памытую бялізну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сі́нька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.
1. Дзеянне паводле, знач. дзеясл. сініць.
2. Сіняя фарба, якая выкарыстоўваецца для падсіньвання бялізны, паперы і пад. Сінька для бялізны. / у вобразным ужыв. Вечар сіньку развёў за акном. Гілевіч.
3. Спец. Афарбаваная ў сіні колер капіравальная папера для размножвання чарцяжоў; чарцёж на такой паперы. Дывінец разгарнуў сіньку — рабочы чарцёж, са здзіўленнем паглядзеў на загатоўкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)