шалудзі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які мае струны, каросту, сып на скуры; паршывы (у 1 знач.). Шалудзівае кацяня. □ Дробненька трусіць пара худых, шалудзівых конікаў. Сяргейчык.
2. перан. Нікчэмны, агідны. Няўжо яны [хлопцы] будуць цярпліва Маўчаць, тая, Глядзець, як барон шалудзівы Наш край вынішчае. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.
1. што. Запоўніць даверху чым-н. сыпкім.
З. роў.
2. каго-што. Пакрыць слоем чаго-н. сыпкага.
З. стол мукой.
З. пытаннямі (перан.).
3. што і чаго. Насыпаць, усыпаць куды-н. у якой-н. колькасці.
|| незак. засыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. засыпа́нне, -я, н. і засы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сёмуха, ‑і, ДМ ‑мусе, ж.
Адно са свят праваслаўнай, царквы, якое святкуецца ў пяцідзесяты дзень (праз сем тыдняў) пасля вялікадня. Яблыкі першыя знялі па маладым садзе. .. Хоць у пограб сып. Да сёмухі будуць ляжаць... Мыслівец. Пасля сёмухі сонца як бы стала на адным месцы і няшчадна смаліла. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́сыпка ’мука або атрубы, якімі пасыпаюць корм жывёле’ (БРС); ’высыпка на целе, прышчы’ (БРС, Шат.). Укр. о́сипка ’здробнены ячмень, які даюць баранам у час злучкі і маладым баранчыкам; плата мукой або просам пастуху’, польск. osypka ’мука, якой пасыпаюць корм жывёле’, чэш. osypka ’сып’. Ад восып (гл.) з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. высыпка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.
1. каго-што. Пасыпаць, пакрыць каго-, што-н. зверху чым-н. сыпкім; сыплючыся, раскідваючыся, пакрыць паверхню чаго-н.; пакрыць з усіх бакоў.
А. цукрам пірагі.
Пялёсткі яблынь абсыпалі зямлю.
Іней абсыпаў кожную іголачку елак.
2. безас., каго-што. Пакрыць высыпкай.
Увесь твар і губы абсыпала.
3. перан., каго-што. Шчодра надзяліць каго-н. чым-н.
А. падарункамі.
А. кампліментамі.
|| незак. абсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. абсыпа́нне, -я, н. і абсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1—3 знач.).
5. Абтрэсці што-н. з чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.
1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).
С. крупы курам.
С. бульбу ў кучу.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.
З вечара сыпаў калючы снег.
3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.
С. удары.
4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).
С. жартамі.
5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).
З хаты сыплюць дзеці.
|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Во́спа (БРС, Шат., Бяльк., Яруш., Бес., КЭС). Рус. о́спа, дыял. во́спа, укр. ві́спа, ст.-рус., д.-слав. осъпа, польск. ospa, в.-луж. wospica ’адзёр’, н.-луж. wospica ’тс’, чэш. ospica ’сып’, славац. ospice мн. л. ’тс’, балг. о́спа ’тс’, серб.-харв. о̏спа ’воспа’, славен. óspice мн. л. ’адзёр’. Прасл. *o‑sъp‑a з *obsъpa (Махэк₂, 419; Мяркулава, Этимология, 1970, 146 і наст.). Да сыпаць (гл.). Параўн. Праабражэнскі, 1, 664 і наст.; Фасмер, 3, 164.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ану́, выкл.
Разм.
1. Выражае заклік ці прымушэнне да дзеяння. — Ану, сып! Палі! — пачаў прытупваць фарсісты салдат, нябачаныя каленцы выкідваць, запрашаючы іншых у круг. Гурскі. — Ты чаго тут? — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук.
2. (у спалучэнні з Р займ. 2 і 3 ас. адз. і мн.). Адпавядае па значэнню словам: «адчапіся», «адвяжыся» і пад. [Ярына:] — Ану цябе, Ігнат! От, як прыстане, дык хоць ты яму кол на галаве чашы. Бажко.
3. (у спалучэнні з часціцай «ж»). Можа быць. Ану ж ды выйдзе што-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сы́паць несов., прям., перен. сы́пать;
с. жы́та ў мяшо́к — сы́пать рожь в мешо́к;
снег сы́пле — снег сы́плет;
ён шпа́рка сы́паў сло́вамі — он бы́стро сы́пал слова́ми;
сып скарэ́й дадо́му! — разг., фам. сыпь скоре́й (поскоре́е) домо́й!;
◊ с. бі́сер пе́рад сві́ннямі — мета́ть би́сер пе́ред сви́ньями;
с. соль на ра́ны — сы́пать соль на ра́ны
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)