падтанцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Суправаджаць якое‑н. дзеянне танцам, скокамі або рабіць танцавальныя рухі. Надзейка вальсіравала з Ленай і прыпынілася перад .. [Андрэем]. Падтанцоўваючы, заспявала. Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзво́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Суправаджаць звонам якія‑н. гукі. [Малады крымінальнік] так умеў падзвоньваць сабе самому ланцугамі, падбіраць тоны, што гэты звон замяняў яму музыку, адпавядаючы ўласнаму настрою. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбрэ́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Суправаджаць што‑н. брэхам, брахаць час ад часу. [Сабака] радасна падбрэхваў і кудлатым д’яблам насіўся наўкола. Рылько.

2. перан. Пагард. Нагаворваць, даносіць на каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

препровожда́ть несов.

1. (кого, что) (отправлять) адпраўля́ць; (посылать) пасыла́ць;

2. (проводить, сопровождая) право́дзіць, суправаджа́ць;

3. (время) уст. право́дзіць; ба́віць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхро́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Храпці злёгку; суправаджаць храпам што‑н. Сядзіць [механік], спіць, сапе, падхропвае, а нагой усё — кіў-кіў, як той гадзіннік. Шынклер. Хлопец-цыган таксама заснуў і цяпер сам падхропваў старому. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канвой ’узброенае суправаджэнне, прыкрыццё’ (ТСБМ). З рус. конвой, якое з гал. konvooi або франц. convoi ’суправаджэнне, абоз’ < convoyerсуправаджаць’, < нар.-лац. *conviare ’тс’ < лац. via ’дарога’ (Фасмер, 2, 308; Слаўскі, 2, 445). Сюды ж коласаўскі наватвор канвойнік ’канваір’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сопровожда́ть несов.

1. суправаджа́ць;

сопровожда́ть аресто́ванных суправаджа́ць арыштава́ных;

2. перен. (сопутствовать) адбыва́цца (пры чым), адбыва́цца адначасо́ва (з чым), ісці́ (адбыва́цца) по́руч (з чым), суправаджа́ць (што), спадаро́жнічаць (чаму);

происше́ствие сопровожда́ли сле́дующие обстоя́тельства здарэ́нне адбыва́лася пры насту́пных акалі́чнасцях;

успе́х сопровожда́ет все конце́рты хо́ра по́спехам карыста́юцца ўсе канцэ́рты хо́ру;

3. (прилагать) офиц. дадава́ць, далуча́ць (да чаго);

заявле́ние необходи́мо сопровожда́ть соотве́тствующими докуме́нтами да зая́вы неабхо́дна дадава́ць (далуча́ць) адпаве́дныя дакуме́нты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Суправаджаць спевамі якое‑н. дзеянне; падпяваць. Данілка іграе жаласліва-нудную мелодыю, Зоська круціцца па сцэне і прыпявае. Купала. Ваявалі ў полі жнеі-маладзіцы, Вострымі сярпамі жыта ваявалі, «Залатая зорка-зараніца, Не заходзь так рана...» — прыпявалі. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́мпа1 ’прыстасаванне для пампавання; насос’ (ТСБМ, Касп., Сл. ПЗБ). З польск. pompa ’тс’ < франц. pompe ’тс’, якое, магчыма, з ісп., партуг. bomba ’тс’, гукапераймальнае (БЕР, 5, 513), лац. bombus ’гудзенне, шум’ < грэч. βόμβοξ ’тс’, параўн. бомба (гл.).

По́мпа2 ’паказная пышнасць’ (ТСБМ), ’пыха, гонар’ (Нас.). З польск. (Булыка, Запазыч.) або непасрэдна з лац. pompa ’урачыстае шэсце; пышнасць’ < грэч. πομπή ’пасылка, суправаджэнне, урачыстае шэсце’ ад πομπεύωсуправаджаць, урачыста несці, важна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падвыва́ць, ‑ае; незак.

1. Выць час ад часу, нядоўга. [Сабака] адбегся ад чалавека і, круцячыся на месцы, падвываў за кожным сваім брэхам. Чорны. // Утвараць гукі, падобныя на выццё. Падвывае матор. Падвывае мяцеліца. □ У коміне пачынаў падвываць вецер. Лобан.

2. Суправаджаць што‑н. выццём. [ванька] не чуў, як сястрычка клікала маці, як плакала, узлезшы на жэрдкі плота, а Мурза жаласна падвываў ёй. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)