Адшу́нуць ’адбегчы’ (КТС). Відаць, балтыйскага паходжання. Параўн. літ. šáuti, šaunù ’хутка бегчы’, лат. šaut, šaunù ’зрабіць хуткі рух’. Усе гэтыя балтыйскія дзеясловы спрадвечна роднасныя з прасл. sovati, sunǫti (гл. сунуць) (Мартынаў, SlW, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́ць ’соваць, соўгаць’, сулену́цъсунуць’ (ТС), укр. дыял. суля́ти ’моцна штурхаць’, рус. дыял. суля́ть ’соваць, штурхаць, соўгаць’, суля́ться ’штурхацца’, польск. sulać ’мяць, мясіць, сціскаць’, серб.-харв. су́љати ’бухаць, шугаць (пра полымя, дым)’, ’корпаць (кіём)’. Патабня (РФВ, 7, 66) набліжаў да сунуць, соваць (гл.) з не зусім ясным па паходжанні ‑л‑. Відавочна, звязана з сула, вуліца, гл. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 473. Варбат (Этим. иссл., 1981, 88) мяркуе пра запазычанне рускага дзеяслова з польскай мовы, дзе дзеяслоў выводзіцца ад sulka ’шарык з цеста’ (< с.-н.-ням. schulle, сучаснае scholle ’камяк, глыба’), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сунда́чыць ’многа набіраць’ (ТС). Параўн. укр. сунда́читися ’цягнуцца, плясціся’. Шульгач (Прасл. гідронім., 269) мяркуе пра зыходнае *sъldačiti — дзеяслоў на ‑iti‑ ад незасведчанага *sъldakъ, параўн. рус. дыял. присалдычить ’ударыць’, суадносны з *sъldyga (гл. сулдыга), што няпэўна. ЕСУМ (5, 475) звязвае ўкраінскае слова з су́нутися (гл. сунуць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ткнуть сов., однокр.

1. ты́кнуць, то́ркнуць; (воткнуть) уваткну́ць; уто́ркнуць;

2. (сунуть) разг. су́нуць, ты́цнуць;

ткнуть но́сом (кого, во что) ты́цнуць но́сам (каго, у што); см. ты́катьI;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Саво́к ’прылада для збірання смецця’ (Мат. Маг.), ’шуфлік’, ’міска драўляная’, ’мерка на 2 фунты’ (Мат. Гом.), ’прылада ў выглядзе грабелек для збірання чарніц’, ’каробачка з бяросты для ягад’ (Шатал.). Рус. сово́к ’прылада для збірання смецця; грабелькі для збірання ягад’ і г. д. Да *соваць, гл. сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саві́ты ’двайны, ў два разы больш дарагі’ (Гарб.), саві́та ’ў два разы больш (палажыць)’ (Нас., Гарб.). Запазычанне з польск. sowity ’двайны’, ’шматлікі’ (Кюнэ, Poln., 98), якое ад sować (гл. сунуць). Аб польскім слове гл. Брукнер, 508; Борысь, 567; ст.-бел. совитый, осовитый ’шчодры, двайны’ (XVI ст.) з ст.-польск. sowity ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пекану́ць1 (пікану́ць, пе́кнуць), ’сунуць чым-небудзь запалёным у каго-небудзь’ (Нас.) ’хутка даткнуцца гарачым жалезам; хутка ўджаліць’ (Шат.), сюды ж ’абдаць цяплом’ (Нас.); ’ударыць, грукнуць, ляснуць, сцёбнуць, агрэць, моцна выцяць бізуном’ (Нас., Растарг., ТС, Ян.; карм., Мат. Гом.). Да пе́каць1 (гл.).

Пекану́ць2 ’папракнуць’ (Нас.). Да пе́каць ’папракаць’. Відаць, балтызм. Параўн. літ. peĩkti ’ганьбаваць, знеслаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ндзіла ’непаваротлівы, няўклюдны чалавек’ (Мат. Маг. 2). Параўноўваецца з укр. дыял. сандига ’непаваротлівы чалавек; дахадзяга’, якое выводзіцца з *sъldyga (гл. папярэдняе слова), што да ўкр. досовдати(ся) ’даплесціся, дабрацца’ (< *do‑sъldati sę) (Шульгач, Прасл. гідронім., 169). Сумніўна; хутчэй да сунуцца (гл. сунуць) праз незафіксаванае *сунда (параўн. дыял. durandá ад durʼėč, гл. Саевіч, Derywacja, 161) з экспрэсіўным суф. ‑іла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́сва, про́соўка ’жалезны шворань, прэнт для закрывання аканіц’ (ТСБМ, Мік., Нас.). Рус. просо́в, просо́ва, просо́вка ’засаўка для закрывання аканіц або дзвярэй’, балг. про́сва. Да прасо́ўваць, сунуць. Пытанні выклікае просва. Паколькі прасл. *sovati, sujǫ ў слав. мовах не мае нулявой агаласоўкі кораня, то, мабыць, тут адбылося пераўтварэнне па аналогіі тыпу про́шва, вы́спа і г. д. або моцная рэдукцыя паслянаціскнога галоснага. Варбат (Морфонология, 89) бачыць у гэтым слове рэфлекс старажытнага каранёвага імя і ўзнаўляе прасл. *prosъva.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сунуцца (у 1, 2 знач.).

2. Хадзіць з месца на месца, мітусіцца. — Ах, матухны, — зноў пляснула рукамі Аўгеня: — Усе людзі святкуюць, адна я, як тая дурная калатоўка, соваюся: ні свята, ні спакою не бачу. Колас. [Даўгулевіч:] Я ўвесь дзень соваўся з кутка ў куток, не знаходзячы сабе месца. Гурскі.

3. Перамяшчацца, перасоўвацца куды‑н. [Манг] падышоў да вады, паказаў, як соваецца па вадзе човен. Маўр. // Плысці, пасоўвацца (пра туман, хмары і пад.). На небе соваецца наперад круглы чырвоны месяц. Бядуля.

4. Зал. да соваць (гл. сунуць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)