Гамава́ць 1 ’уціхамірваць, стрымліваць’ (Нас.), ’тармазіць’ (Сцяц. Словаўтв.). Вядома ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст.: гамовати ’ўціхамірваць, стрымліваць’ (гл. Булыка, Запазыч., 78). Як і ўкр. гамува́ти (у XVI–XVIII стст. гамовати), запазычанне з польск. hamować < с.-в.-ням. hamen (пазней hemmen). Гл. Слаўскі, 1, 399 (з падрабязнай літ-рай).

Гамава́ць 2 ’крычаць і да т. п.’ Гл. гам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

умеря́ть несов. змянша́ць, зме́ншваць; (сдерживать) стры́мліваць, сціша́ць; (укрощать) утаймо́ўваць;

кора́бль умеря́ет ход карабе́ль стры́млівае (сціша́е) ход; см. уме́рить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фітанцы́ды, ‑аў; адз. фітанцыд, ‑у, М ‑дзе, м.

Лятучыя рэчывы, якія ўтвараюцца пераважна вышэйшымі раслінамі і здольныя стрымліваць рост бактэрый, грыбоў і прасцейшых. Выдзяляючы своеасаблівыя пахкія рэчывы, названыя фітанцыдамі, дрэвы забіваюць вакол сябе шкодныя і для чалавека бактэрыі. Сачанка.

[Ад грэч. phytón — расліна і лац. caedo — забіваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́ціск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. націснуць.

2. Моцны напор.

Н. вятроў.

3. Рашучы, імклівы рух, напад на каго-, што-н.

Стрымліваць н. праціўніка.

4. Вылучэнне (складу, слова) сілай голасу або павышэннем тону, а таксама значок, які паказвае такое вылучэнне.

Паставіць н.

Лагічны н.

5. Патаўшчэнне штрыха пры пісьме пяром.

Пісаць з націскам.

6. перан. Вылучэнне чаго-н. у якасці асноўнага.

Зрабіць н. на выпуск тавараў першай неабходнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мадэрава́ць ’уладкоўвацца’, ’дагаджаць’, ’імкнуцца ўцячы’ шальч., швянч., Сл. ПЗБ), ст.-бел. модеровати ’атрымліваць’ (пач. XVII ст.), запазычаны са ст.-польск. moderować ’тс’, ’размяркоўваць, заспакойваць’ (Булыка, Запазыч., 205), якое з лац. moderāri ’кіраваць, стрымліваць, рэгуляваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́ма ’гаць, грэбля, стаў, ставок’ (Некр. і Байк.), ’запруда’ (Вруб., Ласт.), сюды ж тамова́ті ’затрымліваць, замаруджваць, запруджваць’ (Вруб.), тамава́ньнё ’гаць пры беразе ракі’ (карэліц., З нар. сл.), тамава́не ’ўмацаванне берагоў ад размыву’ (Скарбы), ст.-бел. тамовати ’стрымліваць’. Праз польск. tama ’запруда, грэбля, дамба’, tamować ’прыпыняць, стрымліваць’, з с.-в.-ням. tam ’дамба, грэбля, гаць, запруда’, ням. Damm ’тс’, dämmen ’запруджваць, падпіраць’, роднасных англ. dam, ст.-ісл. dammr ’запруда’, гоц. faúr‑dammjan ’загароджваць’, і, як мяркуюць, грэч. θέμεθλα ’падмурак’ (Брукнер, 564; ЕСУМ, 5, 511; Булыка, Лекс. запазыч., 198). Гл. таксама утаймаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлумі́цца ’тлець’ (ТС). Няясна; хутчэй за ўсё, да тлуміць ’прыгнятаць, стрымліваць, заглушаць’ (гл.), што адпавядае зыходнай семантыцы ’душыць; таўчыся’, характэрнай для асновы *telm‑/*tolm‑/*tъlm‑ (Куркіна, Этимология–1983, 25), параўн. польск. dym tłumi ’ідзе клубамі, клубіцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны; незак., што.

1. таксама без дап. Запавольваць або спыняць рух чаго-н. (звычайна пры дапамозе тормаза).

Т. трактар.

Машына хутка тармозіць.

2. перан. Стрымліваць рух чаго-н.; затрымліваць развіццё чаго-н.

Т. работу.

Т. будаўніцтва школы.

3. перан. Аслабляць, спыняць праяўленне чаго-н. (спец.).

Т. рэфлексы.

|| зак. затармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны.

|| аднакр. тармазну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.; разм.).

|| наз. тармажэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне моцнай сілы, націск. Шыбы бразгацелі пад напорам ветру. Лупсякоў. Хутка пойдуць крыгі, і не вельмі ўжо моцная перамычка можа не вытрымаць напору лёду. Броўка.

2. Рашучае, энергічнае дзеянне; напад, націск. Стрымліваць напор ворага. □ Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы. Брыль. // Энергічнае ўздзеянне на каго‑н. Пад дружным напорам сяброў Данік нарэшце прымушаны быў згадзіцца. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мадырава́цца 1, мадэравацца ’ўбірацца’, ’важнічаць’, ’манернічаць, крыўляцца’ (паст., шчуч., шальч., швянч., Сл. ПЗБ). З польск. moderować (się) ’тс’, у якім зліліся дзве лексемы: 1) moderować (się) ’стрымліваць, лагодзіць, заспакойваць’, а таксама ’майстраваць, будаваць, перарабляць, халтурыць’ < лац. moderāri, 2) moderować (się) ’элегантна апранацца’, ’прыхарошвацца’, ’манернічаць, крыўляцца’, ’зацягвацца ў карсет’ < miderak, midorak, minderak < нем. mieder ’гарсэцік, жакетка’.

Мадырава́цца 2 ’дурэць’ (віл. Нар. сл.) утварылася ў выніку збліжэння лексем мадырава́цца і *мадрава́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)