чыно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дзяржаўны служачы, які мае чын або займае дзяржаўную пасаду.

2. перан. Той, хто выконвае сваю работу фармальна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі.

|| прым. чыно́ўніцкі, -ая, -ае і чыно́ўны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ста, ‑ы, ДМ ‑касце, ж.

1. У Індыі і некаторых іншых краінах Усходу — грамадская група, строга адасобленая паходжаннем, родам заняткаў і прававым становішчам сваіх членаў. Каста брамінаў.

2. перан. Замкнутая грамадская групоўка, якая строга ахоўвае сваю адасобленасць і свае саслоўныя або групавыя прывілеі. Дваранская каста.

[Партуг. casta — род, пакаленне ад лац. castus — чысты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэхналагі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тэхналогіі (у 1 знач.), звязаны са спосабамі і метадамі прамысловай апрацоўкі матэрыялаў, вырабаў. Тэхналагічная лабараторыя. Тэхналагічныя патрабаванні.

2. Звязаны з апрацоўкай вырабаў па строга ўстаноўленай тэхналогіі. Тэхналагічныя стандарты новай сталі.

•••

Тэхналагічны працэс — працэс апрацоўкі і перапрацоўкі матэрыялу па строга ўстаноўленай тэхналогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іера́рхія, ‑і, ж.

Парадак падпарадкавання, падначаленасць ніжэйшых званняў, чыноў і пад. вышэйшым па строга вызначаных ступенях. Саслоўная іерархія. Царкоўная іерархія.

[Грэч. hierarchia.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак. (разм.).

1. што. Прачытаць што-н., скончыць чытаць.

А. курс літаратуры.

2. каго (што). Зрабіць каму-н. строгую заўвагу, вымову за што-н., прабраць каго-н.

Строга а. за парушэнне дысцыпліны.

|| незак. адчы́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́фік¹, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дыяграма, якая адлюстроўвае колькасныя паказчыкі развіцця або стану чаго-н.

Г. павышэння зарплаты.

2. План работы з дакладнымі паказчыкамі нормы і тэрмінаў выканання.

Працаваць строга па графіку.

|| прым. графі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. метад рашэння задачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукаві́цы, -ві́ц, адз. рукаві́ца, -ы, ж.

Род пальчатак з аддзяленнем толькі для вялікага пальца.

Кажуховыя р.

Брызентавыя р. (рабочыя).

Трымаць у вожыкавых рукавіцах каго (разм.) — абыходзіцца з кім-н. строга, сурова.

|| памянш. рукаві́чкі, -чак, адз. рукаві́чка, -і, ДМ -чцы, ж.

|| прым. рукаві́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іголкатэрапі́я, ‑і, ж.

Метад лячэння, пры якім уводзяць у тканкі арганізма металічныя іголкі рознай даўжыні ў строга вызначаныя месцы на паверхні цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́льнострога’: smolno prykazać (Арх. Федар.), смо́лно ‘настойліва, пастаянна’: аб том смолно жупіць, але ёй ніхто веры не дае (Сержп. Прымхі). Да смала, смоль (гл.), першапачаткова, магчыма, ‘навязліва’, параўн. смо́ллю (лезці) ‘неадчэпна, настырна’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́манежыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго.

Разм. Строга выхаваць, прывучыць да парадку, дысцыпліны; вымуштраваць. Выманежыць дзяцей. □ Антон так ужо быў выманежыў сваіх хлопцаў. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)