пазала́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Залатаць, палатаць усё, многае. У нейкім месцы прадзіравілася страха. Кулі трэба, каб пазалатваць дзіркі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умле́ць сов., разг. (от страха и т.п.) обомле́ть, обмере́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гульта́й, ‑я, м.

Лянівы чалавек; лодар. У гультая і страха цячэ і печ не пячэ. Прыказка. Гультай за работу — мазоль за руку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абымшэлы. Амшэлая страха. □ Андрэй прыпыняўся і.. аглядаў ствалы дрэў, каб па амшэлых баках пазнаць, дзе поўнач. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гніллё, ‑я, н., зб.

Разм. Пра гнілыя прадметы, рэчы. Страха.. [лазні] зусім адсунулася, сцены ледзь трымаліся. Не будыніна, а гніллё. Чарнышэвіч. Ілля наробіць гнілля. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́ха. Гл. страха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэ́шка. Гл. страха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

працячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́; -цёк, -цякла́, -ло́; зак.

1. Прайсці дзе-н. сваім цячэннем (пра раку, ручай).

2. Прасачыцца, пранікнуць.

Вада працякла ў лодку.

3. Стаць пранікальным для вільгаці, дзіравым.

Страха працякла.

4. перан. Прайсці, мінуць.

Гады працяклі.

Хвароба працякла без ускладненняў.

|| незак. працяка́ць, -а́е.

|| наз. працяка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замшэ́ць і заімшэ́ць, ‑эе; зак.

Абрасці, пакрыцца мохам. Страха, вядома, ужо даўнавата паспела замшэць і грузна апускалася над вокнамі. Пестрак. Заімшэла гумно, І дзядоўская кузня Звекавала даўно. Чэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струхле́лы истле́вший; обветша́лый;

~лая сало́ма — истле́вшая соло́ма;

~лая страха́ — обветша́лая кро́вля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)