кіно́шны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які мае адносіны да кіно, кінематаграфіі. У кают-кампаніі сёння кіношны дзень: цікавей і прасцей паглядзець кінафільм там. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кура́ч, ‑а, м.

Абл. Дымар. — Ці адгуляліся завідна? — сустрэў сына.. на ганку бацька. Ён сядзеў на самай ніжняй прыступцы і ладзіў курач. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зладзю́га, ‑і, м.

Разм. пагард. Тое, што і злодзей. «Пачакай, — цяжка дыхаў Мацей, — я цябе, зладзюга, злаўлю». Стральцоў. — Шэльма ты! Зладзюга! — злаваўся дзед. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бубаце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Аднастайна стукаць (пра гукі падання кропель дажджу і пад.). Лілася са шланга, пырскала вада, бубацела па лісці кветак. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустава́та,

1. Прысл. да пуставаты.

2. безас. у знач. вык. Не поўнасцю запоўнена кім, чым‑н. Была вясна, было пуставата на градах. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыраква́ша, ‑ы, ж.

Густое кіслае малако. [Цешча] прынесла драчоны, пузаты трохлітровы гарлач і старанна сабрала з яго ўвесь вяршок, аж да сіняватай сыраквашы. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фаршта́цкі, ‑ая, ‑ае.

Уст. Які мае адносіны да фарштата. З суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы кветачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напагато́ве, прысл.

У стане гатоўнасці. Быць напагатове. □ У тамбурах з аўтаматамі напагатове стаялі салдаты. Сіняўскі. Запраўленая і дагледжаная з вечара машына была напагатове. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ушчува́нне, ‑я, н.

Спагнанне, дакор, папрок. Максім думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чу́хкаць, ‑ае; незак.

Разм. Утвараць шумныя працяглыя гукі, характэрныя для паравозаў, паравых рухавікоў і пад. Сінеў і чухкаў недзе ў шэрых прыцемках паравоз. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)